У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа
Пасля абнаўлення чат-бота карыстальнікі завалілі сацсеткі гістарычнымі фота і мемамі, стылізаванымі пад творы Хаяа Міядзакі. Але гэта далёка не ўсё, што ўмее нейрасетка. Праверылі гэта на беларускай тэматыцы.
Аляксандр Лукашэнка са сваім знакамітым чаем, стылізаваны пад мапета. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Абнаўленне мадэлі GPT-4o ад OpenAI дазволіла карыстальнікам ChatGPT ствараць высакаякасныя выявы непасрэдна ў чаце. Пакуль функцыя даступная толькі па платнай падпісцы, але хутка запрацуе для ўсіх бясплатна. Згенераваныя выявы маюць C2PA-метаданыя для пацвярджэння паходжання. Таксама GPT-4o цяпер лепш працуе з тэкстамі на выявах, можа рэдагаваць фота, колеры, прапорцыі і фон, ствараць тэксты без памылак.
Твітар не трэба двойчы запрашаць — карыстальнікі сацсеткі пачалі масава генераваць у ChatGPT перамалёўкі сваіх улюбёных фільмаў, мемаў і нават гістарычных фота ў душэўнай стылістыцы студыі Ghibli, заснаванай знакамітым японскім рэжысёрам-аніматарам Хаяа Міядзакі. Часам гэтая лямпавая стылістыка стварае дысананс з трагічнымі падзеямі на перамаляваных здымках. Працуе таксама ў іншы бок — на аснове мультфільмаў Міядзакі ствараюць гіперрэалістычныя выявы, як з галівудскіх фільмаў.
Сцэна з фільма пра Гары Потэра, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з фільма «Крымінальнае чытво», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з «Зорных войнаў», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з фільма «Твар са шнарам», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з апошняй серыі другога сезона серыяла «Раздзяленне», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з мультфільма «Знесеныя прывідамі» студыі Ghibli, перамаляваная ў гіперрэалістычным стылі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з мультфільма «Прынцэса Мананоке» студыі Ghibli, перамаляваная ў гіперрэалістычным стылі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна з міні-шоу «Крутое піке», перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Мем, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Мем пра тэорыі змоў, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Карыкатура на Джэй Дзі Вэнса, якая з'явілася пасля яго выпадаў супраць Зяленскага ў авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Фотаздымак, на якім Ілан Маск скача на сцэне мітынга ў падтрымку Дональда Трампа, перамаляваны ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сутыкненне самалёта з вежамі-блізнятамі ў Нью-Ёрку, перамаляванае ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Падабраць стылістыку, у якой будзе перамаляванае фота ці іншая выява, можна амаль любую, асабліва добра гэта працуе з вядомымі фільмамі і з'явамі поп-культуры. Увесь спектр магчымасцяў бачны на шматлікіх перамалёўках фотаздымка, зробленага ў Авальным кабінеце падчас нядаўняга візіту Зяленскага ў Вашынгтон.
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Саус-Парку». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы LEGO. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Губкі Боба». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Рыкі і Морці». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў стылістыцы «Флінстоўнаў». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Сцэна ў Авальным кабінеце, перамаляваная ў пластылінавай стылістыцы. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
«Наша Ніва» таксама не засталася ў баку ад трэнда і пратэсціравала навінку на вядомых беларускіх персанажах. GPT-4o здольны ператварыць амаль любы здымак з Аляксандрам Лукашэнкам і чыноўнікамі ў якасную карыкатуру.
Наталля Качанава ў выглядзе мапета (без рэтушы). Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Лукашэнка «ператрахвае» чыноўнікаў у стылістыцы мульціка «Уоліс і Громіт». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Тараканішча ў стылістыцы коміксаў выступае перад сваімі прыхільнікамі на плошчы Незалежнасці. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Рыгор Азаронак, калі б не закінуў мацоўню. Фота перамалявана ў стылістыцы мастака Tom of Finland. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Зянон Пазняк у стылістыцы мультфільма «Легенда аб ваўках». Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава ў стылістыцы коміксаў пра супергерояў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
«Эканоміка з Чалым» цяпер выходзіць на ўсёй прасторы Імперыума. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Кастусь Каліноўскі ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Генерал-губернатар Міхаіл «Пепа» Мураўёў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Герб «Пагоня» ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Жанчына ў чырвоным кандзібоберы, перамаляваная ў стылістыцы студыі Ghibli. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
GPT-4o можа, як ужо казалася, працаваць і ў іншы бок, ствараючы рэалістычныя выявы выдуманых персанажаў, або гістарычных персанажаў, пра якіх мы ведаем толькі па гравюрах і кніжных ілюстрацыях. Гэта дае шырокія магчымасці для стваральнікаў візуальнага і адукацыйнага кантэнту, якія часта сутыкаюцца з абмежаванасцю візуальных крыніц.
Паца-Ваца ў гіперрэалістычным выглядзе. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Уга і Лёка ў гіперрэалістычным выглядзе. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Партрэт крывічанкі, згенераваны на аснове гіпсавай рэканструкцыі. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Усяслаў Чарадзей на кані, згенераваны на аснове помніка ў Полацку. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Усяслаў Чарадзей, згенераваны на аснове ілюстрацыі Варэцаў. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Ефрасіння Полацкая, згенераваная на аснове ілюстрацыі Варэцаў. Крыжоў нейрасетка не пашкадавала. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Вітаўт Вялікі, згенераваны на аснове партрэта з кляштара аўгусцінаў у Берасці. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Мікола Гусоўскі перадае сваю «Песню пра зубра» каралеве Боне Сфорца. Выява згенеравана на аснове ілюстрацыі Варэцаў у стылістыцы Караваджа. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Казімір Семяновіч і яго «Вялікае мастацтва артылерыі». Выява згенеравана на аснове ілюстрацыі Варэцаў у стылістыцы барока. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Ева з карціны Хаіма Суціна. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
Вядома, пры карыстанні нават самай дасканалай нейрасеткай не абыходзіцца і без дзівацтваў ды капрызаў. Напрыклад, GPT-4o у апошні момант сапсавала паловай невядомага мужчыны генерацыю гіперрэалістычнай выявы Францыска Скарыны. Але цяпер тварыць можа кожны, а значыць, ідэальнае «ажыўленне» першадрукара дакладна з'явіцца на прасторах інтэрнэту — дзейнічайце!
Гіперрэалістычная выява Францыска Скарыны з «багам» у ніжнім правым вуглу. Ілюстрацыя згенераваная GPT-4o
1. На апошнім малюнку Скарына Францыск і яго невядомы брат-карлік Скарына Піцерскі. Меў складаны лёс, хадзіў пад сталом. 2. Мем з хлопцам і 2 дзяўчатамі. Не вызначана галоўнае: дакладны напрамак позірку хлопца. 3. Дарэмна ўключылі Зураба Хмызняка ((с) Навінкі), сюды прыйдуць яго малодшыя сябры. 4. Калі папрасіць намаляваць Маска, які не скочаць, а z-ігануў, чатгэпэтэ дасць бан? Або ўжо можна?
Уточнение
28.03.2025
Адказ, с каких пор он объединился с Тихановской?
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне55
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта22
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце88
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце8
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100100
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў1616
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў16
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай2525
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай25
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася1616
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася16
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»2929
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй44
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя77
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў
Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны2
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне5
У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта2
Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька
У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека1
У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1
Каментары
2. Мем з хлопцам і 2 дзяўчатамі. Не вызначана галоўнае: дакладны напрамак позірку хлопца.
3. Дарэмна ўключылі Зураба Хмызняка ((с) Навінкі), сюды прыйдуць яго малодшыя сябры.
4. Калі папрасіць намаляваць Маска, які не скочаць, а z-ігануў, чатгэпэтэ дасць бан? Або ўжо можна?