Грамадства33

Колькасць палітвязняў апусцілася да 1200 чалавек

Апошні раз такое было ў маі 2022 года.

Па падліках праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 27 сакавіка 2025 у Беларусі застаецца 1200 палітзняволеных.

Гэта не дакладная лічба. Ёсць дзясяткі (а можа, і больш за сотню) чалавек людзей, адпраўленых у СІЗА, пра каго праваабаронцы пакуль не ведаюць. Разам з тым, ёсць і людзі, якія ўжо выйшлі на свабоду, але інфармацыя пра гэта не трапіла ў «Вясну». Апроч таго, у лік палітвязняў не ўваходзіць тыя сотні ці тысячы чалавек, якія знаходзяцца на хатняй хіміі.

Тым не менш цяперашні лік найменшы з мая 2022 года, калі на фоне салідарнасці беларускага грамадства з Украінай колькасць палітвязняў стала рэзка расці.

Апошнім часам беларускія суды штомесяц даюць тэрмін у калоніі 50-70 новым палітвязням. У сярэднім вызваляецца па сканчэнні тэрміну ці па памілаванні трошкі больш людзей.

Каментары3

  • 12345
    27.03.2025
    А праваабарончы цэнтр «Вясна», усё лічыць :(((
  • .
    27.03.2025
    Мяркую, што статыстыка колькасці палітвязняў не адлюстроўвае тэмпы і ўзровень тэрору.

    Ідзе ціхі тэрор.
    Калі людзі запужаны настолькі, што нават пра выхад на свабоду не паведамляюць, то і пра затрыманне маўчаць. Сваякоў і знаёмых таксама запужваюць, каб ні з кім не кантактавалі.
    Некалькі затрыманняў, пра якія выпадкова даведаліся знаёмыя, не трапілі ні ў якую статыстыку.
    З восені губазік не публікуе затрыманні і прызнанні, часова рабіў аўдыёверсіі, пасля няма і таго. Гэта была адна з крыніц навін пра затрыманых.
    Зараз у навінах інфармацыя па большасці толькі пра суды, пра якія вядома публічна.
    Часам навіны пра знікненне публічных людзей, як акцёраў тэатра або кіраўнікоў прадпрыемстваў.
    Кагосьці пакажуць у кіно БТ-КДБ, у мэтах прапаганды і справаздачы аб сваёй важнай карнікавай працы.
    А звычайная маса людзей знікае ціха і без слядоў.

    Мэты гэтай тактыкі, як разумею:
    - Максімальнае інкамунікада не толькі ў час за кратамі, а з самага пачатку ад затрымання і суда, і пасля выхаду на свабоду.
    - Адсутнасць падтрымкі палітвязняў хаця б на ўзроўні "свет ведае пра цябе і несправядлівасць", "цябе дапамогуць хаця б пасля вызвалення".
    - Няма нават статыстыцы - няма праблемы. Абязлічанай масе не так проста спачуваць, як сукупнасці асоб, кожны з якіх са сваёй асабістай гісторыяй.
    - Праца на адсутнасць падтрымкі і разумення рэпрэсій у іншых краінах, у магчымых саюзнікаў беларускага народу (не сучаснай дзяржавы).
    - Разбурыць арганізацыі праваабаронцаў. Калі немагчыма нават маніторыць - і працы ніякай не застаецца. Карнікі спадзяваюцца, што праваабаронцаў не будуць падтрымліваць і фінансаваць.
    - Праца на пацвярджэнне тэзісу "У нас няма палітвязняў".
    - Пошук варыянтаў для зняцця санкцый, пры гэтым фактычны ўзровень тэрору не змяняецца.
  • Алесь.
    28.03.2025
    Гэта вельмі заніжаныя лічбы. Діссідэнтбай дае, што 1315 палітвязняў (і яны таксама кажуць, што гэта толькі што ведаюць), таму заніжаюць на тысячы, а не на дзесяткі ці сотні.
    І вельмі кепса, што НН дае такія загалоўкі па палітвязням. Гэта колькасць "апусцілася" толькі па версіі Вясны.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць