Яшчэ адзін урад у Еўрасаюзе стаіць на мяжы адстаўкі. Ужо пяты за апошні месяц
Узмацніліся супярэчнасці ва ўрадавай кааліцыі ў Славакіі. Прычына — асабісты канфлікт паміж лідарамі дзвюх партый: Ігарам Матавічам («Звычайныя людзі і незалежныя асобы») і Рыхардам Сулікам («Свабода і салідарнасць»). Працяг супрацьстаяння пагражае развалам урада і датэрміновымі выбарамі.

6 ліпеня партыя «Свабода і салідарнасць» заявіла, што разрывае кааліцыйнае пагадненне з трыма іншымі партнёрамі — партыямі OĽаNO («Звычайныя людзі і незалежныя асобы»), Sme Rodina («Мы сям'я») і Za ľudí («За людзей»). Пра гэтае рашэнне аб'явіў лідар SaS («Свабода і салідарнасць») і цяперашні міністр эканомікі Славакіі Рыхард Сулік. Ён заклікаў прэм'ера Эдуарда Гейгера падрыхтаваць новую рэдакцыю кааліцыйнага пагаднення.
За апошні месяц у Еўропе абвясцілі аб складанні сваіх паўнамоцтваў ужо чатыры прэм'ер-міністры: у Італіі — Марыё Драгі, у Вялікабрытаніі — Борыс Джонсан, у Балгарыі — Кірыл Петкаў, у Эстоніі — Кая Калас. Калі ў Славакіі супярэчнасці не вырашаць іншым шляхам, то Эдуард Гейгер будзе пятым.
-
Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, атрымалі амаль паўмільёна еўра ад ЕС
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
Каментары