Грамадства66

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены

Павал Севярынец у сваім новым допісе падзяліўся рэаліямі турэмнага жыцця ў ШІЗА і карцарах, дзе забароненыя любыя прадметы гігіены: «Часам здзіраў пальцы да крыві».

Севярынец піша, што калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур'ёзную рэч.

«Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення.

Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го.

А як пастрыгчы пазногці? Ніяк.

Ведаю, ёсць людзі, якія пазногці абкусваюць. Але паспрабаваў — не маё.

У карцарах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві — затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок», — распавядае Севярынец.

У ШІЗА Шклова ці Гродзенскай крытай такіх шрубаў знайсці не ўдавалася, таму

даводзілася сточваць пазногці на адным ці некалькіх пальцах аб бетон ці цэмент паміж пліткамі.

«Тут праца доўгая, пільная — затое, як той казаў, бачыш вынік», — іранізуе былы палітвязень.

Каментары6

  • Сам бываў
    31.08.2026
    Канечне, дзіч што твораць. І дагэтуль так. Сталінскі стандарт у турмах.
  • ЯМы97
    31.08.2026
    Гэта ўсё робіць незалежная беларуская дзяржава (якую трэба шанаваць, як нам кажуць лапідарныя дзеячы з ЗША)
  • без срока давности
    31.08.2026
    приходилось стачивать ногти на одном или нескольких пальцах о бетон или цемент между плитками.

    м-да ! лука со своими холуями натворил делом... А был простой "сашка-курощуп"

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць