Свет

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

Каля ўсходняй мяжы Фінляндыі сабралася да сотні дзікоў, якія не могуць вярнуцца ў Расію сваім звыклым міграцыйным маршрутам. Прычынай стала ўспышка афрыканскай чумы свіней, паведамляе выданне Yle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Дзікі жывуць па абодва бакі фінска-расійскай мяжы і звычайна свабодна перамяшчаюцца паміж краінамі ў пошуках ежы. Аднак пасля выяўлення віруса ў мёртвых парасят дзіка ў раёне Віралахці на поўдні Фінляндыі фінскія памежнікі часова закрылі спецыяльныя вароты для пераходу дзікіх жывёл.

Спецыялісты асцерагаюцца, што калі звыклы маршрут застанецца перакрытым, дзікі могуць пачаць рухацца на захад, распаўсюджваючы інфекцыю. Таму жывёл часова падкормліваюць, каб яны не пакідалі небяспечную зону.

Фінскія ўлады таксама разглядаюць магчымасць усталявання дадатковай агароджы, але на яе будаўніцтва можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.

У раёнах Віралахці, Міехіккяля і на поўдні Лапеэнранты часова забаранілі паляванне, лесанарыхтоўку і выгул сабак без павадка. Акрамя таго, у трохкіламетровай зоне вакол месца выяўлення заражаных парасят каля Ваалімаа забаронены збор ягад і грыбоў.

Такія меры павінны дапамагчы прадухіліць далейшае распаўсюджванне афрыканскай чумы свіней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі8

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць