Свет

Bloomberg: Крэмль будзе трымаць пастаўкі газу ў Еўропу на мінімуме, пакуль ЕС не адменіць санкцыі

Па словах крыніц агенцтва Bloomberg, блізкіх да расійскіх уладаў, Крэмль узмацняе ціск на Еўрасаюз, каб прымусіць лідараў краін блока перагледзець уведзеныя санкцыі супраць Расіі, а таксама сваю падтрымку Украіны.

Уладзімір Пуцін і старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер. Фота Аляксея Нікольскага

Суразмоўцы агенцтва чакаюць, што Крэмль і «Газпрам» будуць надалей шукаць прычыны, каб абмежаваць газавыя плыні па газаправодзе «Паўночны паток — 1», асноўным маршруце паставак газу ў Еўропу пасля пачатку вайны.

З 27 ліпеня аб'ём прапампоўкі газу па «Паўночным патоку» скароцяць да 20% ад планавай магутнасці. Агенцтва піша, што, калі пастаўкі газу захаваюцца на мінімальным узроўні, то ў Еўропе ўзнікне недахоп энергарэсурсаў.

Газавая спрэчка з ЕС, піша Bloomberg, паказала, што Расія гатовая адмовіцца ад дзясяткаў мільярдаў даляраў экспартных даходаў, каб дасягнуць сваіх геапалітычных мэтаў.

Па словах адной з крыніц, «Газпрам» прааналізаваў, якія наступствы магчымыя пасля спынення паставак у 2023 годзе, і знайшоў варыянты, як абмежаваць для сябе фінансавую шкоду за кошт росту даходаў у гэтым годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў74

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў74

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць