Эканоміка11

Рынак новых аўтамабіляў абваліўся ў пяць разоў. Часцёй за ўсё беларусы куплялі Geely

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі продажаў новых аўтамабіляў у ліпені. Афіцыйны рынак працягнуў падзенне. Аўтадылеры прадалі ўсяго 837 новых аўтамабіляў (694 легкавых і 143 лёгкіх камерцыйных). Гэта амаль у 5 разоў ніжэй за ўзровень ліпеня мінулага года, піша abw.by.

У параўнанні з папярэднім месяцам, калі было прададзена больш за 1 100 легкавых аўтамабіляў, рынак упаў больш чым у паўтара раза. Аднак вынік апынуўся ўсё ж вышэй, чым у красавіку-траўні.

«Дынаміка рынку цяпер у першую чаргу вызначаецца даступнасцю аўтамабіляў і хуткасцю распродажу складоў, як у ліпені, так і ў папярэднія месяцы.

Актывізацыя продажаў Geely, якая пачалася ў чэрвені, дазволіла перадаць кліентам 290 аўтамабіляў (першае месца на рынку), але даступныя склады моцна скараціліся. Таму лідарамі сярод мадэляў па продажах прадказальна сталі Geely Atlas Pro (140 штук) і Geely Coolray (130 штук).

У структуры рынку па класах пераважалі мадэлі SUV (сумарна прададзена 577 красовераў), у той час як у раней найбольш папулярным класе B прададзена ўсяго 70 аўтамабіляў. Асноўная прычына гэтага — у прыпыненні працы зборачных прадпрыемстваў у Расіі», — гаворыцца ў справаздачы асацыяцыі.

Каментары1

  • кетайские ведра Лухари
    06.08.2022
    Интересно, когда кетайские ведра Лухари начнут сыпаться их тоже на Раиссю будут сплавлять?)))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць