Каардынацыйная Рада будзе рэфармаваная, але правесці агульныя выбары ў яе не атрымаецца, распавёў у эфіры «Еўрарадыё» дарадца Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Дабравольскі.
Кабінет — гэта выканаўчы орган, а Каардынацыйная Рада — прадстаўнічы, тлумачыць Дабравольскі.
Паводле яго, у абноўленую Каардынацыйную Раду ўвойдзе каля ста чалавек — прадстаўнікоў розных ініцыятыў і арганізацый, якія цяпер працуюць на перамены ў Беларусі.
«Гэта павінен быць прадстаўнічы орган, які абіраецца шырокім колам беларусаў. Аднак пакуль немагчыма стварыць умовы, каб гэта было зроблена», — гаворыць Дабравольскі.
Паводле яго, цяпер правесці галасаванне з удзелам людзей з Беларусі — нерэальна. Бо ніхто не можа гарантаваць бяспечнае галасаванне для людзей у краіне. «Пакуль гэта нерэальна, патрэбнае дэлегаванне».
Праз 6 месяцаў ці больш, кажа ён, такая платформа можа запрацаваць, але важна, каб на ёй была зарэгістраваная і ідэнтыфікаваная значная колькасць беларусаў. Тады адбудуцца прамыя выбары.
А да гэтага легітымнасць Рады будзе забяспечвацца не прамымі выбарамі, а дэлегаваннем.
Каментары
@Она
единственный человек с беларуским паспортом,
вы уверены, что с беларуским?
@кого примут и выслушают европейские политики.
по ходу уже не принимают. фееричное турне закончилось
@сейчас нужно оказывать Светлане максимальную поддержку вне зависимости от
вашего отношения к ней.
материальную? так им ведь больше и не надо было никогда ничего
месяцаў ці больш, кажа ён, такая платформа можа запрацаваць, але важна, каб на
ёй была зарэгістраваная і ідэнтыфікаваная значная колькасць беларусаў.@
как!? апяц!?
шчэ не ўсіх выявілі для спецслужбаў?