Грамадства11

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Ён адмовіўся зняць медальён з «Пагоняй»

Барыс Хамайда 25 жніўня прыйшоў у суд, каб падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якую судзілі па абвінавачванні ў несанкцыянаваным пікетаванні і далі восем сутак арышту, паведамляе БАЖ.

Медальён з гербам «Пагоня» на чырвонай стужцы распаўсюджвальнік незалежнай прэсы і найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда носіць штодзень. Раней у міліцыі не было прэтэнзій да знешняга выгляду спадара Барыса, таму для яго было цалкам нечаканым, што ў судзе Кастрычніцкага раёна «Пагоню» загадалі зняць.

Каля паста дзяжурнага Барыса Хамайду спыніў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Уладзіслаў Шышкавец — той самы, што склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку.

Міліцыянт запатрабаваў, каб Хамайда зняў медальён, той адмовіўся і спрабаваў патлумачыць міліцыянту, што носіць яго штодня. А галоўнае — што выява «Пагоні» не з’яўляецца забароненай, і яна ёсць нават на гербе Віцебскай вобласці. Адно што там яна — на зялёным фоне, а ў Барыса Хамайды — на чырвоным.

Уладзіслаў Шышкавец выклікаў службовую машыну, і актывіста павезлі ў пастарунак.

Прысутныя на судзе па справе Таццяны Мацвеевай прыгадалі, што на пачатку мінулага пасяджэння Барыс Хамайда не падняўся з лаўкі ў той момант, калі зайшоў суддзя. У адказ на пытанне, чаму ён не ўстае, 74-гадовы апазіцыянер сказаў, што яму баляць ногі. Тыя, хто быў побач, дапамаглі сталаму чалавеку падняцца, і інцыдэнт быў вычарпаны. Але яго, магчыма, запомніў міліцыянт Уладзіслаў Шышкавец. Верагодна, ён чакаў з’яўлення Хамайды на наступным пасяджэнні, і медальён з «Пагоняй» стаў нагодай для затрымання.

Сябры чакалі, што Барыса Хамайду адпусцяць з пастарунка, бо затрыманне за медальён шмат каму падалося беспадстаўным. Але ўвечары на волю актывіст так і не выйшаў.

Яго мабільны тэлефон адключаны. Атрымаць нейкую інфармацыю пра спадара Хамайду праблематычна: ён не мае сям’і, а паведамляць нешта староннім людзям у міліцыі адмаўляюцца. Верагодна, што Барыса будуць судзіць, але што яму ставяць у віну, пакуль невядома.

Каментары1

  • BLR
    26.08.2022
    Пагоню і паставяць у віну, як "экстрэміскую" сымболіку

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак11

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак11

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць