Свет

Афіцыйны Тбілісі не пацвярджае інфармацыю аб закрыцці мяжы з Расіяй

Ніякіх афіцыйных пацверджанняў таго, што Грузія з панядзелка можа закрыць мяжу з Расіяй, няма — раней улады неаднаразова заяўлялі, што не збіраюцца як-небудзь абмяжоўваць уезд у краіну для расіян, паведамляе Newsgeorgia.ge.

photo instacaravaners

Чуткі аб тым, што мяжа можа быць зачыненая, пачалі распаўсюджвацца пасля інтэрв'ю дэпутата ад апазіцыйнага «Адзінага нацыянальнага руху» Ноны Мамулашвілі ўкраінскаму тэлеканалу «Freedom». Яна сцвярджала, што неафіцыйна атрымала інфармацыю пра тое, што ўлады Грузіі закрыюць уезд з Расіі для асоб прызыўнога ўзросту.

У прэс-службе ўрада newsgeorgia.ge адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што не могуць нічога дадаць да раней зробленых заяваў.

Служба даходаў Мінфіна заявіла, што пункт пропуску на мяжы з Расіяй працуе ў звычайным кругласутачным рэжыме.

На Верхнім Ларсе з расійскага боку ўжо чацвёра сутак — велізарны затор з легкавых машын, пасля абвяшчэння мабілізацыі. Улады Грузіі пакуль не назвалі колькасць грамадзян Расіі, якія заехалі за гэтыя дні. Паводле даных расійскга боку, апошнія дні пункт пропуску на Верхнім Ларсе праходзяць да двух тысяч легкавых аўтамабіляў.

На гэтым тыдні ў кіруючай партыі Грузіі чарговы раз выключылі ўвядзенне візавага рэжыму і якіх-небудзь абмежаванняў для грамадзян Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць