Грамадства11

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла 

Вернікі апошнімі днямі прыходзяць да Чырвонага касцёла і моляцца каля яго разам са сваім пробашчам. Але гэтым разам улады вырашылі чыніць гэтаму перашкоды. Пра гэта напісаў у фэйсбуку адзін з вернікаў, Віктар Ведзень.

Фота Віктара Ведзеня

Віктар Ведзень напісаў:

«Сёння парафіянам Чырвонага касцёла і вернікам сталіцы не дазволілі сабрацца каля святыні, каб разам памаліцца. А 15-й гадзіне людзі яшчэ змаглі разам са свамі пробашчам сабрацца каля муроў касцёла на малітву.

Фота Віктара Ведзеня

У 17 гадзін, калі людзей традыцыйна гэтым часам прыходзіць больш, каб памаліцца, праз некалькі хвілін з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, а пасля і людзі ў цывільным, якія проста выштурхоўвалі вернікаў з вонкавай тэрыторыі святыні.

Фота Віктара Ведзеня

Была спроба не дазволіць таксама пробашчу парафіі ксяндзу каноніку Уладыславу Завальнюку працягнуць малітву каля дзвярэй зачыненнага касцёла. Аднак спроба не удалася! Людзей, якія падыходзілі на прыступкі да касцёла, таксама спрабавалі не пускаць далей. Астатнім жа прыйшлося раздзяляцца паасобку вакол свайго храма, каб памаліцца аб хутчэйшым вяртанні храма вернікам…»

Фота Віктара Ведзеня

У ноч на 26 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбыўся пажар, абставіны якога дагэтуль незразумелыя. Пасля гэтага храм, у якім згарэла адна толькі драўляная лава, зачынілі для наведванняў.

Пасля таго супрацоўнікі МНС прызналі, што касцёл знаходзіцца ў аварыйным стане і патрабуе рамонту, і з гэтай нагоды яго забралі ў вернікаў. Справа ў тым, што будынак афіцыйна належыць дзяржаве, а парафія карыстаецца ім на аснове дамовы бязвыплатнага карыстання.

У 2013 годзе будынак касцёла быў замацаваны за КУП «Мінская спадчына». З 2019 года, то-бок пасля заканчэння рэканструкцыі храма, гэтая арганізацыя налічвала касцёлу рахункі на амартызацыю, зямельны падатак і камуналку, сама ж парафія лічыла патрабаванні дзяржавы несправядлівымі, бо культавыя будынкі могуць быць вызваленыя ад падаткаў. На 2021 год памер доўгу касцёла перад «Мінскай спадчынай» складаў 350 тысяч рублёў, і менавіта гэтая арганізацыя цяпер апавясціла вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Чым урэшце скончыцца спрэчка вакол касцёла — прагназаваць складана. 11 кастрычніка парафія паведаміла, якая сітуацыя на сённяшні дзень:

«1. У касцёл мы да гэтага часу дасягу не маем.

2. На адрас КУП «Мінская спадчына» былі накіраваныя лісты з просьбай аб строгім выкананні патрабаванняў пратаколу пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Адміністрацыі Маскоўскага р-на г. Мінска нумар 5 ад 26.09.2022 г., а менавіта дапусціць упаўнаважаных прадстаўнікоў парафіі да даследавання пашкоджаных канструкцый са складаннем супольнага акту даследавання, вопісу маёмасці і вызначэння месца захавання па кожнай пазіцыі. Названы пратакол таксама патрабуе стварыць супольную камісію па вызначэнні нанесенай пажарам шкоды.

3. Накіраваны запыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні інфармацыі па выніках праведзеных следчых дзеянняў.

4. Парафія накіравала адкрыты ліст на адрас Лукашэнкі.

5. Ксёндз-пробашч надалей трывае ў чыстым посце на вадзе, які ахвяруе ў інтэнцыі вяртання нашага касцёла».

Чытайце таксама:

«Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі». Каталікі выказаліся адносна сітуацыі з Чырвоным касцёлам

Мінскія ўлады пракаментавалі скандал з Чырвоным касцёлам

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Не толькі Чырвоны касцёл. Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску

Каментары1

  • Belarus20
    12.10.2022
    Калі у́жо ізноу́, як пасля Кастрычнічкага перавароту, зачыняюць храмы. Бальшавісцкая гідра - жывая пасюль, жывее усіх жывых.
    ...Што значыць - невыкаранены і неасуджаны бальшавізм-камунізм-саветызм. Чырвоная чума!

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку2

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

У Грузіі затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса, у якім загінулі беларусы. Перад смяротным ДТЗ ён выскачыў з яго2

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку2

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць