Грамадства77

У Баранавічах паставілі вялікі помнік мясарубцы

Помнік паставілі на тэрыторыі прадпрыемства «Гандальмаш». Ён прысвечаны знакамітай прадукцыі завода, паведамляе «Наш край».

Мясарубку вышынёй 3,2 метра зрабіў фаніпальскі скульптар Уладзімір Канонік. Ідэя стварэння менавіта гэтага арт-аб’екта належыць калектыву завода.

Канструкцыю можна круціць за ручку — пры гэтым у рух прыходзіць махавік, а таксама пачынае круціцца рашотка.

«Мы доўга разважалі, які арт-аб’ект стварыць, і спыніліся на бытавой мясарубцы, з якой, па сутнасці, і пачаўся «Гандальмаш». Напэўна, няма такой сям’і ў рэспубліцы, у якой не было б нашага вырабу. З моманту запуску вытворчасці мы вырабілі больш за 3 мільёны бытавых мясарубак. Так што яна па праву лічыцца сімвалам «Гандальмаша», — распавёў дырэктар прадпрыемства Сяргей Герасімчык.

@nashkraj #артобъект #барановичи #новости #беларусь #рек #торгмаш #мясорубка #нашелучшее #скульптура #класс ♬ Vibes - ZHRMusic

Скульптура зроблена з чорнага металу і пакрыта кавальскай фарбай, устойлівай да негатыўных умоў надвор’я.

На мясарубцы размешчана мышаня — вядомы персанаж мультфільма «Рататуй».

Знутры арт-аб’ект будзе падсвятляцца рознымі колерамі. 

Каментары7

  • Рэтраграды
    11.03.2025
    "Напэўна, няма такой сям’і ў рэспубліцы, у якой не было б нашага вырабу" - ну канешна, пайшоў на рынак купіў фарш. Не знаю ніводнай маладой сям'і, дзе ёсць мясарубка.
  • Прыпамінаю
    11.03.2025
    А побач трэба паставіць манумент карове, феерычна глядзеліся б разам!
  • меркурый
    11.03.2025
    у мяне ёсць. амаль ужо не карыстыюся, але..

    набыла ў свой час беларускую.. тупая і нягеглая, що ппц
    пайшла памяняла на расейскую

    п.с. у нас такія металы не растуць

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць