Літаратура11

Стаў вядомы поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Францішка Багушэвіча

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за творы, што расказваюць пра гісторыю і культуру Беларусі, разгледзела заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2024 год, піша Bellit.info.

Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа /відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.

Такім чынам, поўны спіс прэміі Францішка Багушэвіча за 2024 год складаецца з усіх дасланых твораў, якія адпавядаюць тэхнічным крытэрыям.

Кнігі:

  1. «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыдат, 2024 год);

2. «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд Kamunikat.org, 2024 год);

3. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);

4. «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);

5. «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына» — Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing, 2024 год);

6. «Дарога 360» — Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);

7. «Савецкая Беларусь» — Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing, 2024 год);

8. «Развітанне з Бацькаўшчынай» — Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).

Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:

  1. Тэлевізійны праект Белсат «Вусы Скарыны» — аўтар і вядоўца праекта Цімафей Акудовіч;

 2. «Цікавы падкаст»— аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра падкаст не абвяшчаюцца публічна);

3. Тэлевізійны праект Белсат «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» — аўтарка і вядоўца праекта Кацярына Ваданосава;

4. Падкаст «Чарцяжы свабоды» («Чертежи свободы») 1 сезон — аўтаркі і вядоўцы падкасту Кацярына Дзяйкала і Кацярына Кузняцова;

5. Youtube-праект «Гэта топ!» — аўтары праекта Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;

6. Youtube-праект «Загляне сонца» — аўтар праекта Мікіта Мелказёраў;

7. Мультымедыйны праект «POKUĆ» — аўтарка Надзея Саяпіна;

8. Артыкулы для Litradio з цыкла «Аргентынскі пасьянс»: «Частка I. Рэканструкцыя Фларыяна», «Частка II. Дзве полькі ў Карлас Пас» — аўтарка Ганна Янкута;

9. Цыкл youtube-лекцый «Беларусь як тэкст» — аўтарства каманды анлайн-часопіса Taubin.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная Беларускім ПЭНам у 1996 годзе і з таго часу, паводле арганізатараў, застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія — гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.

Каментары1

  • Aresa
    11.03.2025
    Расейскамоўныя праекты ідуць лесам

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі2

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі2

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць