Грамадства66

КДБ патлумачыў, чаму спецназавец «Альфы» ўцёк за мяжу

Камітэт дзяржаўнай бяспекі аператыўна адрэагаваў на надрукаваную «Нашай Нівай» інфармацыю пра спецназаўца «Альфы», які збег за мяжу. Гаворка, як паведаміў прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш, можа, маўляў, ісці пра былога вайскоўца, звольненага 9 жніўня 2022 года «па дыскрэдытуючых абставінах». 

Паводле высокапастаўленага кадэбіста, былы вайсковец у 2022 годзе «здзейсніў шэраг ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму звыш $30 тыс. у эквіваленце».

Тады, маўляў, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 209 (махлярства) КК Рэспублікі Беларусь, і з-за гэтага чалавек і з'ехаў. Цяпер жа ён аб'яўлены ў вышук.

Чытайце таксама:

З «Альфы» за мяжу збег афіцэр спецназа. Лукашэнкаўцы нервова чакаюць, што ён загаворыць

Каментары6

  • ВУП
    18.10.2022
    30 тысяч. Самім ня смешна? Ды за гэтыя капейкі нават аўто прыстойнае не купіш.
  • Айфон Плафоныч
    18.10.2022
    Нават не наркаман і не прастытут?!?! Дзіўна.
  • Ёсік
    18.10.2022
    Малайцы, як у вас усё хутка ўскрываецца - што з бацькам і сынам Кузьнечыкамі, вы ім далі спакойна ўцячы за мяжу, зараз з гэтым былым альфаўцам. А чаму адразу не сказалі народу, што злавілі свайго калегу, які ашукаў так вамі любімых беларусаў, ажно 30 тысячаў. Дык вас паважаць пачалі б за гэты ўчынак. Са жніўня 2020г. не да законаў, вы п'яных паплечнікаў робіце героямі, а пацярпелых ад іх ворагамі краіны. Хопіць хлусіць, ад кіраўніка да самага нізу адныя хлусьлівыя манюкі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць