Камітэт дзяржаўнай бяспекі аператыўна адрэагаваў на надрукаваную «Нашай Нівай» інфармацыю пра спецназаўца «Альфы», які збег за мяжу. Гаворка, як паведаміў прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш, можа, маўляў, ісці пра былога вайскоўца, звольненага 9 жніўня 2022 года «па дыскрэдытуючых абставінах».

Паводле высокапастаўленага кадэбіста, былы вайсковец у 2022 годзе «здзейсніў шэраг ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму звыш $30 тыс. у эквіваленце».
Тады, маўляў, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 209 (махлярства) КК Рэспублікі Беларусь, і з-за гэтага чалавек і з'ехаў. Цяпер жа ён аб'яўлены ў вышук.
Чытайце таксама:
З «Альфы» за мяжу збег афіцэр спецназа. Лукашэнкаўцы нервова чакаюць, што ён загаворыць
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары