Вайна

ISW: Расійскія войскі пачалі адступаць з захаду Херсонскай вобласці

Расійскія войскі пачалі адступленне з захаду Херсонскай вобласці, верагодна, яны маюць намер расцягнуць адступленне на некалькі тыдняў, але гэтаму могуць перашкодзіць УСУ, калі вырашаць атакаваць.

Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Эксперты Інстытута зазначаюць, што для прыкрыцця адступлення з Херсона расійскія вайскоўцы могуць падарваць плаціну Кахоўскай ГЭС.

Украінскае аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе, што ў пятніцу расіяне «даволі актыўна» везлі рыштунак з заходняга берага Дняпра на паромах.

Адступленне патрабуе, каб на пярэдняй лініі яго прыкрывалі ад украінскіх нападаў. Для гэтага патрэбныя добра падрыхтаваныя вайскоўцы, гатовыя ахвяраваць сабой дзеля выратавання таварышаў па службе, адзначаецца ў зводцы ISW.

Але паводле сцвярджэнняў украінскіх вайскоўцаў расійскі бок, наадварот, спрабуе вывезці з небяспечнай зоны свае найбольш баяздольныя падраздзяленні.

Акрамя таго, у зводцы Інстытут падае ўласны прагноз аб тым, што расійскія вайскоўцы могуць падарваць плаціну Кахоўскай ГЭС, каб прыкрыць адступленне, і ўскласці адказнасць за гэта на Украіну.

Каментары

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →