Свет

Дуда як каралеўскі будзільнік. Незвычайная традыцыя брытанскіх манархаў, якую працягнуў Карл III

Для большасці людзей меладычныя, але даволі спецыфічныя гукі дуды, — магчыма, не найлепшы спосаб пачаць дзень. Але для новага брытанскага караля Карла III, як і для многіх яго папярэднікаў на брытанскім троне, — гэта частка шматвяковага ранішняга рытуалу, піша Бі-бі-сі.

Кожны дзень а 9 раніцы дудар на працягу 15 хвілін грае падборку мелодый пад акном манарха, дзе б той ні знаходзіўся. Гэтую традыцыю пачала каралева Вікторыя 179 гадоў таму, з тых часоў ганаровую ролю каралеўскага дудара выконвалі ўжо 17 чалавек.

Цяперашні дудар манарха Пол Бернс у панядзелак упершыню выступіў у Кларэнс-хаўсе — рэзідэнцыі Карла III побач з Букінгемскім палацам, дзе кароль жыў да каранацыі (і пакуль не спяшаецца пераязджаць).

Бернс, ваенны музыкант з Каралеўскага палка Шатландыі, выканаў рытуал пры поўным парадзе: на ім сярод іншага былі зялёныя шкарпэткі — у тон тартана-шатландкі. Падчас выканання гэтай ні з чым не параўнальнай музыкі ён маршыраваў у садзе побач з Кларэнс-хаўсам.

Штодзённае выступленне падзелена на дзве сесіі па сем хвілін кожная. Паміж імі патрабуецца хвіліна перапынку, каб пераналадзіць традыцыйны шатландскі інструмент.

Зайздросная роля

Каралеўскі дудар — гэта вельмі прэстыжная роля, якую лічаць адной з самых зайздросных сярод прафесійных дудароў. Чалавек, якому дасталася гэтая праца, з'яўляецца адзіным, хто не належыць да каралеўскай сям'і, але мае права насіць тартан «Балмарал».

Яго функцыі не абмяжоўваюцца толькі ігрой на дудзе: каралеўскі дудар часта адказвае за сустрэчу людзей на розных афіцыйных мерапрыемствах да таго, як яны будуць прадстаўлены манарху.

І, вядома ж, Бернс апынуўся ў цэнтры ўвагі ўсяго свету, калі выканаў пахавальную песню «Sleep, Dearie, Sleep» у Вэстмінстэрскім абацтве падчас пахавання каралевы Лізаветы II у верасні.

Жыццё пры двары

Незвычайны каралеўскі «будзільнік» упершыню запрацаваў у часы праўлення каралевы Вікторыі: яна прыдумала гэты рытуал у 1843 годзе.

Дудары (пакуль імі былі толькі мужчыны) становяцца прыдворнымі і жывуць у Букінгемскім палацы. Аднак яны ідуць за манархам, куды б ён ці яна не адпраўляліся.

Скот Метвен, які служыў манаршым дударом з 2015 па 2019 год, распавядаў, што на гэтай працы ён «раптам апынуўся ў самым блізкім коле каралеўскай сям'і». Па словах Метвена, каралева Лізавета II запэўнівала яго ў сваёй любові да гукаў дуды і дала яму мянушку Пайпс (ад слова «дуда», гэта значыць «bagpipes»).

Пакуль не ясна, ці будзе яго пераемнік маёр Бернс сапраўды будзіць новага манарха а 9 раніцы. Справа ў тым, што, паводле звестак прэсы, яшчэ будучы прынцам Уэльскім, Карл любіў уставаць рана — і прыступаць да сваіх абавязкаў да 09:00.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць