Культура11

Выйшла аўдыяверсія кнігі пра Віня-Пыха па-беларуску

Пра гэта паведамляецца на старонцы праекта «Кніжны воз» у фэйсбуку.

«Адныя сцвярджалі, што «Пых стаў самым знакамітым і ўлюбёным мядзведзем у літаратуры». Іншыя казалі: «гэтае выказванне часта паўтаралі, але ніхто яшчэ яго так і не абверг».

Медзведзяня атрымала імя ад адной з цацак Крыстафера Робіна, сына пісьменніка Алана Мілна. Плюшавы мішка Віня-Пых быў названы імем сапраўднай мядзведзіцы па мянушцы Вініпег (Віні), якая жыла ў 1920-х гадах у Лонданскім заапарку.

Віня-Пых — наіўны, лагодны і сціплы Мядзведзік. Яго ўлюбёныя заняткі — складаць вершы і есці мёд. Пыха «палохаюць доўгія словы», ён забыўлівы, але нярэдка ў яго галаву прыходзяць бліскучыя ідэі.

Першая частка кнігі пра мядзведзіка была адаптаваная з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў «London Evening News», у час Божага Нараджэння 1925 году.

А вось цяпер, амаль праз 100 гадоў, прадстаўляем вашай увазе першую аўдыяверсію кнігі пра Віня-Пыха на беларускай мове. У той жа час першая кніга «Кніжнага возу», агучаная пры дапамозе слухачоў і сябраў праекту», — пішуць аўтары праекта.

Паслухаць кнігу пра Віня-Пыха можна тут.

Папяровае выданне кнігі выйшла 15 гадоў таму, у 2007 годзе.

Каментары1

  • хх
    28.10.2022
    а па-чэшску Віня-Пых - гэта Medvídek Pú - Мэдвідэк Пу

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

Былы расійскі прадпрымальнік змяняе правілы гульні ў еўрапейскім пераўзбраенні2

На арбіце Зямлі сапраўдны сметнік: амаль кожны другі аб’ект у космасе ўжо ператварыўся ў смецце6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць