Твор нідэрландскага абстракцыяніста 75 гадоў выстаўляюць у галерэях дагары нагамі
Праца нідэрландскага абстракцыяніста Піта Мандрыяна цягам 75 гадоў выстаўлялася ў галерэях свету перавернутай, лічыць гісторык мастацтва і куратар Сюзан Мэер-Бюзэ. Нягледзячы на выяўленне памылкі, працу, якая з 1980 года выстаўленая ў Дзюсельдорфскім музеі ў Германіі, перавешваць не будуць — занадта вялікая рызыка яе пашкодзіць, піша Бі-бі-сі.
Праца пад назвай New York City I — гэта перастварэнне карціны New York City, зробленае пры дапамозе клейкай стужкі. Мэер-Бюзэ заўважыла памылку, калі праводзіла даследаванне для выставы, прысвечанай Мандрыяну.
«Звужэнне сеткі павінна быць наверсе — як начное неба», —сказала Мэер-Бюзэ ў інтэрв'ю Guardian.
«Калі я звярнула на гэта ўвагу іншых куратараў, мы зразумелі, што гэта было вельмі відавочна. Вельмі верагодна, што карціна вісіць дагары нагамі», — дадала яна ў гутарцы з Бі-бі-сі.
Гэтая версія ўскосна пацвярджаецца тым, што ў іншай працы Мандрыяна, New York City, выстаўленай у парыжскім Цэнтры Пампіду, прастора паміж лініямі звужаецца сапраўды зверху. Больш за тое, на адной з фатаграфій са студыі знакамітага нідэрландца праца New York City i бачная на мальберце ў тым становішчы, як яе задумаў творца. Фота было апублікавана ў амерыканскім часопісам Town and Country у чэрвені 1944 года.
Мандрыян, адзін з заснавальнікаў арт-групы De Stijl, лічыцца адным з найбольш уплывовых мастакоў XX стагоддзя і адным з піянераў сучаснага абстрактнага мінімалізму і экспрэсіянізму. Ягоныя працы аказалі велізарны ўплыў не толькі на іншых мастакоў, але і на архітэктараў, дызайнераў і мадэльераў.
Мандрыян шукаў «універсальную прыгажосць» і стаў аўтарам канцэпцыі неапластыцызму. Праца New York I адлюстроўвае Нью-Ёрк у выглядзе «жывога і дынамічнага рытму каляровых — чырвоных, сініх і жоўтых — палос, якія занялі месца ў радыкальна рэдукаванай мастацкай мове, заснаванай на геаметрычнай форме і асноўных колерах, а таксама чорным і белым». Так яе характарызуе Дзюсельдорфская галерэя.
Каментары
намалявалі так, як сказала я.
а потым я праз спартовы інтарэс пайшла ў бібліятэку, знайшла гэты твор і ўбачыла, што я была не права) намалявалі мы яго дагары нагамі
ну как абстрактное искусство есть в некотором роде отрицание искусства классического, то перевернутое произведение абстрактного искусства - это отрицание отрицания?