Грамадства11

Як беларусам атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы

Для людзей, якія сталі ахвярамі палітычнага пераследу і не могуць вярнуцца на радзіму, у Польшчы прадугледжаная спецыяльная працэдура. Па ёй можна бестэрмінова знаходзіцца ў краіне, працаваць, выязджаць за мяжу і весці бізнэс. Гаворка ідзе пра міжнародную абарону. Mostmedia расказвае, каму яна пасуе, у чым яе плюсы і як яе атрымаць.

Інфармацыя актуальная на 28 кастрычніка 2022 года.

Міжнародная абарона— спецыяльная працэдура па легалізацыі ў Польшчы для тых, хто абгрунтавана асцерагаецца пераследу ў свой адрас у краіне паходжання па прычыне:

расы;
нацыянальнасці;
веравызнання;
палітычных перакананняў;
прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы.

Што дае міжнародная абарона

Статус міжнароднай абароны ў Польшчы — бестэрміновы, ён не пазбаўляе заяўніка грамадзянства, але дазваляе пастаянна пражываць у Польшчы, працаваць, адкрываць ІП, выязджаць за мяжу, атрымліваць сацыяльныя выплаты ад дзяржавы і дапамогу ў вывучэнні польскай мовы, а пасля, пры жаданні, атрымаць грамадзянства.

У Польшчы міжнародная абарона ўключае дзве формы: статус бежанца і дадатковую абарону. Заяўнік падае адну заяву, а орган па справах замежнікаў прымае рашэнне, якую форму абароны даць у гэтым выпадку. Статус дадатковай абароны даецца заяўнікам значна часцей, чым статус бежанца.

Важна! Маючы статус міжнароднай абароны, вы не зможаце ездзіць у Беларусь або наведваць консульскія ўстановы — бо гэта будзе сведчыць пра тое, што вам нічога не пагражае і абарона вам не патрэбная.

Без візы, якая дае доступ да рынку працы (напрыклад, гуманітарнай), пасля падачы на міжнародную абарону вы не зможаце працаваць да таго моманту, пакуль не атрымаеце станоўчага рашэння і не аформіце карту побыту — гэта зойме каля 6 месяцаў.

Як беларусу атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы

Трэба даказаць органу па справах замежнікаў, што вы не можаце вярнуцца ў Беларусь. Спіс магчымых доказаў не абмежаваны:

— пратаколы затрыманняў, пастановы аб штрафах, даведкі з праваабарончых арганізацый;

— фота-, відэа-, аўдыя— або пісьмовыя паказанні сведкі;

— скрыншоты перапіскі ў тэлеграме, вашы публікацыі ў сацсетках, артыкулы са СМІ.

Чым больш доказаў па сутнасці падасце — тым лепш.

Як выглядае працэдура падачы і атрымання міжнароднай абароны ў Польшчы?

Для пачатку запоўніць заяву і падаць яе ў памежную службу Польшчы. Зрабіць гэта можна падчас перасячэння мяжы, а ў самой Польшчы — у любым блізкім да вас аддзяленні памежнай службы або ў міграцыйным аддзеле ў Варшаве па адрасе Taborowa 33.

У аддзяленні памежнай службы трэба запоўніць падрабязную анкету пра абставіны вашай справы (анкету, а таксама перакладчыка вам дадуць на месцы), здаць адбіткі пальцаў, прайсці агляд доктара і атрымаць часовае пасведчанне асобы — TZTC.

На час разгляду вашай заявы (гэта ў сярэднім 6 месяцаў) памежнікі забіраюць ваш пашпарт, а таксама пашпарты членаў вашай сям'і, калі яны ўпісаныя ў вашу заяву. Усе пашпарты адпраўляюць на дэпазіт у Варшаву на Taborowa 33. Замест іх вам і членам вашай сям'і выдадуць часовыя пасведчанні асобы TZTC.

Чакаць рашэння па сваёй справе — каля шасці месяцаў.

Што рабіць пасля станоўчага рашэння аб прадастаўленні абароны?

Наступным крокам будзе афармленне карты часовага побыту. Пасля, на падставе статусу аб міжнароднай абароне, вы зможаце аформіць карту сталага побыту і грамадзянства Польшчы.

Пасля атрымання станоўчага рашэння трэба падаць ва ўпраўленне па справах замежнікаў у Варшаве на Taborowa 33 (поштай, заказным лістом або наведаўшы асабіста) наступныя дакументы:

запоўненыя заявы на карту побыту для кожнага члена сям'і, які атрымаў статус дадатковай абароны, прыкласці да кожнай заявы па два фота 3,5 х 4,5;

запоўненую заяву аб адмове ад права на абскарджанне. Узор заявы ёсць у гэтай памятцы на старонцы 15.

Дакументы адпраўляюцца на гэты адрас:

Szef Urzędu do spraw cudzoziemców
Ul.Taborowa 33
02-699 Warszawa

Прыкладна праз месяц вас выклічуць на здачу адбіткаў пальцаў ва ўпраўленне па справах замежнікаў у Варшаве. Тады ж вы зможаце забраць свой пашпарт з дэпазіту. А яшчэ праз адзін-два месяцы пасля гэтага будзе гатовая карта побыту.

Каментары1

  • Далягляд
    01.11.2022
    А напішыце такі артыкул пра Літву
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць