На Вілейскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку
«На Вілейскім вадасховішчы арнітолагі Аляксандр Анкуда і Ганна Ільінкова заўважылі рэдкую арктычную госцю — чорную казарку. Гэта вельмі рэдкі для Беларусі залётны міграцыйны від, у ХХІ cтагоддзі ў нас было ўсяго некалькі яго назіранняў», — піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Аляксандра Анкуды
Чорная казарка — самая маленькая з усіх казарак, памерам са свойскую качку. Гняздуецца яна ў паўночнай тундры на марскім узбярэжжы. Цікава, што гэтыя птушкі ладзяць «дзіцячыя садкі»: пары часам аб’ядноўваюць вывадкі і трымаюцца групамі з дзясяткаў ці соцень птушак.

Фота Аляксандра Анкуды
На зімоўку чорныя казаркі звычайна ляцяць уздоўж марскога ўзбярэжжа, а праз кантынентальныя раёны пралятаюць з іх адзінкі, таму ў нас іх і бачаць вельмі рэдка.
-
Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны
-
Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра
-
Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард
Каментары