Ежа

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Сезонны рынак Камароўкі напаўняецца таннымі ягадамі, сакавітымі кавунамі і румянымі абрыкосамі. У будні дзень з самай раніцы там ужо шмат людзей, якія актыўна робяць пакупкі. Хіт сезона — ягады, у тым ліку беларускія, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Клубніцы прадаюць па 6,9 рубля за кілаграм. Але яны не самыя прыгожыя, могуць трапіцца і падгнілыя. Аднак чэргі вялікія: пакупнікі бяруць вёдрамі на варэнне і кампоты.

У цэлым на рынку гэтая ягада каштуе да 18,9 рубля. З’явіліся і беларускія вішні па 7—9 рублёў. А вось чарэшні — 7—30 рублёў за 1 кг.

З навінак — чорныя і чырвоныя парэчкі Ягады можна купіць у сярэднім па 7,9—10 рублёў. Але ёсць і элітныя прапановы — па 19,9.

На адным з цэннікаў загадкавае: «лесная смородина». Прадавец кажа, што «гэта нехта дапісаў». А ён, маўляў, прадае звычайную смародзіну.

За лясныя суніцы просяць 20 рублёў за паўлітра, чарніцы — 10 за той жа аб’ём. Ёсць таксама продаж на вагу — па 12—16,9 за кілаграм.

Буякі ў сярэднім каштуюць 24 рублі за 1 кг. Таксама з’явіўся агрэст па 15 рублёў.

Гародніна стала таннейшай

Рэзка ўпала цана на кабачкі. Цяпер іх можна купіць па 1,99—3 рублі за кілаграм. Таксама выгадна браць капусту па 2 рублі, каляровую — па 2—3.

Баклажаны пакуль трымаюць цану — 6,9—7,9 рубля за 1 кг.

Маладую бульбу прадаюць па 2—5 рублёў за кілаграм. Моркву можна купіць па 1—4,5, буракі — па 0,99—5,5 рубля.

Самая танная цыбуля — 1,59 рубля. Ёсць і вельмі дарагая з Крыма, якую прапануюць па вар’яцкай цане — 20 рублёў за 1 кг.

Беларускія агуркі рэзка ўпалі ў цане. За іх просяць усяго 2,9—5 рублёў за кілаграм.

Усё больш беларускіх памідораў. Цэны на рынку розныя — у дыяпазоне 5—30 рублёў за 1 кг. Перцу менш — 4,9—9,9 рубля.

З’явіліся лісічкі, але іх вельмі мала — прадаюць па 29 рублёў за 1 кг. Звычайныя шампіньёны — па 9—12 рублёў.

Для аматараў зеляніны таксама ёсць добрая навіна — яна каштуе ўсяго 8—15 рублёў у пераліку на кілаграмы. Гэта, дарэчы, у разы танней, чым у сеткавых крамах.

Фруктовае нашэсце

Вельмі шмат рознай садавіны. Зараз у хаду абрыкосы па 5,9—15 рублёў за кілаграм. Нектарыны каштуюць 8,9—29 рублёў, прыкладна столькі ж — персікі.

Апельсіны аддаюць амаль задарма — па 2,5 рубля за 1 кг, гэта самы танны варыянт. У сярэднім па рынку — па 5—8 рублёў, мандарыны — па 3,5—12 рублёў, лімоны — па 6,9—14,9 рубля.

Усё больш бахчавых культур. Кавуны настойліва прапануюць купіць па 5—6 рублёў за кілаграм, дыні — па 3—9 рублёў.

Бананы ў сярэднім па рынку каштуюць 2,9—5,9 рубля. Яблыкі прадаюць па 3—4 рублі, грушы — па 5—11 рублёў, але недарагіх мала.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць