Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 сутак арышту
Інфармацыі пра яе месцазнаходжанне няма, паведамляе тэлеграм-канал @humanconstanta. Перадачы для Насты і іншых адміністратыўна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час, як і мінулыя два разы, Наста знаходзіцца без лекаў і сродкаў асабістай гігіены.

Насту затрымалі 28 кастрычніка. У той жа дзень у праўладных тэлеграм-каналах зʼявілася відэа, на якім яна «прызнавалася» ў тым, што нібыта «атрымоўвала фінансаванне ад замежных арганізацый».
Перад гэтым яна адсядзела 30 сутак, яе выпусцілі 6 кастрычніка.
-
Сёння — апошні званок. Мінпрыроды просіць школьнікаў не запускаць у неба паветраныя шарыкі
-
«Магчыма, яна збегла ад каханка ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву
-
У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя
Каментары