Свет

Амерыканскі камандуючы не змог датэлефанавацца да кіраўніка расійскага генштаба

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, генерал арміі ЗША Марк Мілі спрабаваў пагаварыць са сваім расійскім калегам, кіраўніком генштаба Узброеных сіл Расіі Валерыем Герасімавым, але яму гэта так і не ўдалося, піша Бі-бі-сі.

Марк Мілі. Фота AP

Як распавёў Мілі на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне ў сераду, ён хацеў абмеркаваць з Герасімавым інцыдэнт з падзеннем ракеты на ўсходзе Польшчы, у выніку якога загінулі два чалавекі.

Па словах генерала, на працягу аўторка ён неаднаразова стэлефаноўваўся з калегамі ва Украіне і Польшчы, у прыватнасці з кіраўніком генштаба УСУ Валерыем Залужным, а таксама з кіраўнікамі узброеных сіл іншых еўрапейскіх краін.

«Мае супрацоўнікі спрабавалі злучыць мяне з генералам Герасімавым, але беспаспяхова», — панаракаў Мілі.

Назіральнікі звяртаюць увагу, што ў апошнія тыдні Валерый Герасімаў амаль цалкам знік з расійскай медыйнай прасторы, што звязваюць з незадаволенасцю ў Крамлі тым, як развіваюцца падзеі ва Украіне, віну за якія там ускладаюць на вайсковае кіраўніцтва.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай20

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь6

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з-пад царквы ў Рыме19

На вучэннях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць удары тактычнай ядзернай зброяй і «Арэшнікам»17

Мураванку Храптовічаў у Шчорсах выставілі на аўкцыён. Колькі каштуе2

Ці прыйдзе нарэшце на наступным тыдні цяпло3

73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»7

У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў4

Расія запусціла рэкордную колькасць дронаў па Украіне

«Інвестыцыі ў штучны інтэлект скончацца халодным душам». Прагноз IT-бізнэсмена Хамянка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай20

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць