Грамадства22

«Расейцы пайшлі, а Мінск застаўся разбірацца з ашалелым кіеўскім рэжымам». Што беларускія прапагандысты расказваюць на расійскім ТБ

Шоу Салаўёва і Скабеевай у Расіі імкліва губляюць папулярнасць, але беларускія прапагандысты Гігін, Дзермант і Шпакоўскі пастаянна з'яўляюцца ў эфірах, дзе называюць расійскую армію «нашай», а таксама кажуць, што Польшча рыхтуе вайну ў Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Апошнія замеры глядацкіх сімпатый расейскай аўдыторыі паказалі, што прапагандысцкія шоу Уладзіміра Салаўёва і Вольгі Скабеевай упершыню за доўгі час выпалі з топ-10 найпапулярнейшых перадач. З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне дзве гэтыя перадачы ўвогуле ўваходзілі ў топ-5, цяпер жа Салаўёў спусціўся на 17-е месца, а Скабеева — на 13-е.

Дырэктар расейскага «Лявада-цэнтра» Дзяніс Волкаў тлумачыў, што «глядач пазбягае навін пра вайну, каб захаваць псіхічнае і фізічнае здароўе».

Тым не менш самі перадачы працягваюць выходзіць з зайздроснай перыядычнасцю, а гасцямі там выступаюць не толькі расейскія ўдзельнікі, але і госці з Мінска.

«Свабода» паглядзела, што гаварылі цягам апошніх месяцаў беларускія прапагандысты на такіх шоу.

«Можа, затрымаешся на 3-5 гадоў»

Самым частым госцем Уладзіміра Салаўёва з'яўляецца кіраўнік беларускага таварыства «Веды», былы дэкан філасофскага факультэта БДУ Вадзім Гігін. На эфіры ён прыходзіў 9, 16, 17, 18, 19, 20, 23, 31 кастрычніка, а таксама 6 і 15 лістапада.

«Мэты дэнацыфікацыі мы цалкам падзяляем», — сказаў Гігін у эфіры 6 лістапада.

Ён перакананы, што расейскія салдаты цудоўна разумеюць, за што яны ваююць, а вось некаторыя чыноўнікі ідуць на дамовы з Украінай. У якасці прыклада ён прывёў так званую «харчовую ўгоду» (пагадненне аб вывазе зерня з Украіны. — РС). Гігін пераконваў, што Лукашэнка ніколі б не паверыў «кіеўскаму рэжыму», як гэта робяць некаторыя ў Расеі.

«Лукашэнка гаварыў, што яшчэ прыйдзе той час, калі мы з Пуціным будзем разам адстрэльвацца. Мы ўсё яшчэ вядзём вайну ў рамках сістэмы, а не па-рэвалюцыйнаму, мы застаёмся ў рамках заходняй сістэмы. І пакуль там застаёмся, там выйграць па-вялікаму не атрымаецца. Выйграць можам толькі па-рэвалюцыйнаму, калі вырвемся з гэтай сістэмы», — перакананы Гігін.

Кіраўнік «Ведаў» прапаноўваў беларусам, якія абураюцца, што не могуць за мяжой паўдзельнічаць у галасаванні, прыехаць на радзіму. «Прыязджай у Беларусь і галасуй. Ну, можа, затрымаешся на 3-5 гадоў», — жартаваў ён, намякаючы на крымінальны пераслед.

Таксама Гігін падкрэсліваў, што, у адрозненне ад Астаны ці Ерэвана, у Мінску ніхто не прыслухоўваецца да прапаноў Захаду дыстанцыравацца ад гэтай вайны.

«Мне расказвалі нашы памежнікі. Выходзіць УСУ-шнік, наводзіць на нашага аўтамат і робіць выгляд, што страляе. Мы чуем заявы: «А ці не ўдарыць нам па Беларусі?». Самая галоўная тэрарыстычная групоўка на Украіне — выведка пад камандаваннем Буданава. Яны рыхтавалі тэракты на нашай тэрыторыі», — казаў Гігін.

Ніякіх доказаў таму, што Украіна сапраўды рыхтавала тэракты ў Беларусі, Гігін у расейскіх эфірах не прыводзіў. Тое самае ўласціва і іншым прапагандыстам з Беларусі.

«Салют у Маскве, калі тапталі расейскія сцягі, цяжка зразумець»

Наступнымі па папулярнасці беларускімі персанажамі ў Салаўёва з'ўляюцца палітычныя аглядальнікі Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзермант. І адзін, і другі называюць расейскае войска і расейскую ўладу «нашымі».

Шпакоўскі нярэдка крытыкуе дзеянні расейскіх уладаў за непаслядоўнасць, патрабуе большай жорсткасці і закручвання гаек. Напрыклад, яго абурыла святкаванне Дня горада ў Маскве, калі расейскія войскі адступалі ў Харкаўскай вобласці.

«Салют у Маскве, калі ў Харкаўскай вобласці здымалі і тапталі расейскія сцягі — гэта цяжка зразумець», — казаў ён.

Пасля таго, як украінскія войскі вызвалілі Херсон, Шпакоўскі сказаў: «Мы аддаём частку Расеі, і гэта трэба ўсведамляць вайскоўцам. Гэта не шахматы, дзе пешку аддаў — пешку забраў».

Шпакоўскі перакананы, што вайна Расеяй не будзе выйграная, пакуль грамадзяне краіны не пачнуць успрымаць яе як народную. Ён расказваў выпадак, як ляцеў у Маскву адным рэйсам з расейскім салдатам, які вярнуўся з Украіны. Той быццам яму сказаў: «Калі трэба, то мы зноў вернемся ў Кіеў».

«Расея была, ёсць і будзе найважнейшым фактарам бяспекі нашай краіны, пастаўляе нам зброю. Але трэба разумець, што расейскія войскі пайшлі з Беларусі, а Менск застаўся разбірацца з ашалелым, усё больш борзым кіеўскім рэжымам, які абяцае нанесці ўдары па нашай тэрыторыі», — казаў Шпакоўскі ў эфіры Салаўёва.

Аляксей Дзермант таксама падае Расеі шмат у якіх пытаннях прыклад Беларусі. У прыватнасці, у пытанні палітычных рэпрэсій.

«Недапушчальна, каб нейкія пасквілянты глуміліся з герояў. У нас адразу іх бяруць за вуха, вязуць у адпаведныя органы і наступае адказнасць. Павінна быць пазбаўленне грамадзянства для тых, хто ўцёк і наносіць шкоду з-за мяжы. Сваіх здраднікаў мы назаўжды павінны выкрасліць з нашага жыцця», — казаў Дзермант.

«Гэта генацыд расейцаў»

На эфіры расейскай тэлевізіі болей не запрашаюць амаль нікога іншага з беларускіх прапагандыстаў, а вось у праграмах, што выходзяць у інтэрнэце, пул нашмат большы. Напрыклад, на шоу «Салаўёў Live» дастаткова часта прыходзіць кіраўнік Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў.

«Гэта генацыд расейцаў па ўсім свеце», — казаў Крывашэеў пра стаўленне да грамадзян РФ за мяжой.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тэнгіз Думбадзэ ў перадачы Салаўёва заявіў, што не ў беларускім характары ўцякаць.

«Беларусь не хоча ваяваць. Але калі да нас прыйдзе нехта ўзброены, то што рабіць? Баязліва ўцякаць і саступаць? Гэта не ў нашых правілах і не ў нашым характары. Мы ўсе нашчадкі вялікіх герояў. Як я магу гэта забыць?» — сказаў Думбадзэ.

Вядоўца БТ Марыя Пятрашка была перакананая, што Польшча рыхтуе вайну на тэрыторыі Беларусі (ніякіх доказаў гэтаму яна таксама не прадэманстравала. — РС).

«Праз геаграфічнае становішча мы заўжды пад ударам. Нам гэтага не пазбегнуць. Вядома, лепш уступаць у вайну з загартаванымі афіцэрамі. Але ў нас вялікі арыенцір на эканоміку. Лукашэнка кажа, што кожны павінен займацца сваімі справамі», — сказала Пятрашка.

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін таксама гаварыў пра тое, што Польшча сумесна з Вашынгтонам і Лонданам рыхтуе вайну на тэрыторыі Беларусі.

«Яны гатовыя пайсці на вырашальны бой», — казаў Аўдонін.

Каментары2

  • Чаркашкварка
    24.11.2022
    Хворыя якiм месца у псiхушке
  • Uladzimir
    24.11.2022
    Всех под суд, а потом депортация из свободной Беларуси в их желанный рюзький мир.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →