Выйшаў каляндар «Кожны дзень 2023» з унікальнымі ілюстрацыямі, прысвечанымі беларускай гісторыі
Над гэтым календаром аўтары працавалі амаль год. Штодзень у ім — унікальная ілюстрацыя, прысвечаная якой-небудзь падзеі ці асобе, якая пакінула свой след у беларускай гісторыі ды культуры. Каштоўнасць выдання — у мастацкім і культурным сэнсе.

Гэты каляндар выдала ініцыятыва ВyProsvet. Два гады яе сябры аб’ядноўваюць увесь беларускі самвыд: ствараюць, друкуюць і распаўсюджваюць газеты і ўлёткі ў Беларусі, публікуюць анонсы выданняў іншых рэдакцый у тэлеграм-канале.

Маючы на мэце падтрымаць беларускую культуру ў выгнанні, сябры ВyProsvet пачалі выдаваць кнігі пра беларусаў ды іх непаўторную гісторыю.
Набыць календар можна па спасылцы.
Каментары