Свет

У Расіі грамадзяніна Аўстраліі асудзілі на 13 гадоў турмы за ўдзел у вайне на баку Украіны

У акупаваным Расіяй Луганску суд прыгаварыў 33-гадовага аўстралійца Оскара Джэнкінса да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму. Паводле сцвярджэння расійскіх уладаў, ён ваяваў на баку ўкраінскай арміі як наёмнік.

На відэазапісах, апублікаваных расійскімі дзяржаўнымі СМІ, былы выкладчык біялогіі з Мельбурна паказаны ў шкляной клетцы для падсудных у момант абвяшчэння прысуду, піша Bild.

Масква традыцыйна лічыць замежных добраахвотнікаў, што ваююць за Украіну, не вайскоўцамі, а наёмнікамі. Таму на іх не распаўсюджваюцца палажэнні Жэнеўскай канвенцыі — супраць добраахвотнікаў распачынаюцца крымінальныя справы.

Улады Аўстраліі неаднаразова патрабавалі вызвалення Джэнкінса. Яго лёс доўгі час заставаўся невядомым — толькі цяпер, падчас судовага працэсу, з’явіліся пацверджанні, што ён жывы.

Міністр замежных спраў Аўстраліі Пені Вонг заявіла, што ўрад краіны «ў шоку ад фіктыўнага судовага працэсу і 13-гадовага тэрміну зняволення».

«Джэнкінсу павінна быць забяспечаная абарона, якая прадугледжваецца для ваеннапалоннага. Расія абавязана абыходзіцца з ім у адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам, уключаючы гуманнае абыходжанне», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць