Здарэнні

Вынеслі прысуд групе магілёўцаў, якія спецыяльна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўкі

Сямёра жыхароў Магілёўскай вобласці асуджаныя за страхавое махлярства, у выніку якога яны незаконна атрымалі больш за 420 тысяч рублёў.

З 2021 па 2024 год абвінавачаныя заключалі дамовы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў, а затым наўмысна наносілі сабе траўмы, імітуючы побытавыя здарэнні. Пасля фіктыўнага лячэння яны звярталіся па страхавыя выплаты.

Схема дзейнічала ў розных гарадах, і кожны з удзельнікаў атрымаў грашовую кампенсацыю за нібыта атрыманыя пашкоджанні. Следства ўстанавіла, што дзеянні фігурантаў былі старанна спланаваныя, а самі траўмы — не выпадковыя. Шкода страхавым арганізацыям склала больш за 420 тысяч рублёў.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў усіх семярых вінаватымі.

Найбольш строгае пакаранне — 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму са штрафам 700 базавых велічынь (каля 29 400 рублёў).

Найменшае пакаранне — 2 гады абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу. Астатнія ўдзельнікі атрымалі ад 2,5 да 8 гадоў пазбаўлення волі і таксама абавязаныя выплаціць штрафы.

Каментары

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць