Мяркуючы па фота, Віталь Макей не прысутнічаў на развітанні ў Доме афіцэраў. Каля труны сядзела толькі Вера Палякова-Макей, іх з Макеем сын Арцём і яе старэйшы сын ад першага шлюбу Дзмітрый.

Развітанне з Уладзімірам Макеем адбылося 29 лістапада ў Доме афіцэраў.
У Мінску развітваюцца з Уладзімірам Макеем ШМАТ ФОТАЎ
Уранку з памерлым развітаўся Аляксандр Лукашэнка, які пешкі прайшоў да Дома афіцэраў з Адміністрацыі прэзідэнта перакрытай дзеля таго вуліцай.

Фота: Міністэрства замежных спраў Беларусі
Старэйшы сын Уладзіміра Макея Віталь у 2020 годзе звольніўся з Міністэрства замежных спраў, што было ўспрынята назіральнікамі як маўклівы пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. У 2021 годзе ён раскрытыкаваў ведамства свайго таты за хамства і страту маральных арыенціраў.
Каментары