Свет

«Гэта выглядае вельмі дзіўным». Пасольствы Украіны атрымалі 18 пасылак з выбухоўкай і часткамі жывёл

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што пасля выбуху ў пасольстве ў Іспаніі дыпламаты атрымалі 18 пасылак, у якіх былі выбухоўка або часткі цел жывёл, піша РБК.

Пакет, што атрымала пасольства ў Іспаніі. Фота: «Еўрапейская праўда»

Украінскія паслы атрымалі 18 ананімных пасылак, якія змяшчаюць сапраўдныя альбо фальшывыя выбуховыя прылады ці вочы кароў, свіней і іншыя часткі целаў жывёл. «Гэта кампанія запалохвання», — заявіў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю CNN.

«Усё пачалося з выбуху ля амбасады Украіны ў Іспаніі. Але тое, што паследавала за гэтым выбухам, было больш дзіўным, і я б нават сказаў — хворым», — распавёў міністр.

Кулеба выказаў здагадку, што пасылкі сталі адказам на «той дыпламатычны жах, які мы стварылі для Расіі на міжнароднай арэне». За тое, што адбываецца, адказная альбо Масква, альбо тыя, хто ёй сімпатызуе і «спрабуе пасеяць страх», лічыць ён.

«На цяперашні момант у нас 18 выпадкаў пагроз у 12 краінах: Венгрыі, Нідэрландах, Польшчы, Харватыі, Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, Ватыкане, Францыі, паведамленне аб мініраванні ў Казахстане і падазроны ліст у ЗША».

Чытайце таксама:

Пасольствы і консульствы Украіны ў шасці краінах атрымалі скрываўленыя пасылкі, у пакетах былі вочы жывёл

Пасылкі з бомбамі атрымалі іспанскі прэм'ер, Мінабароны краіны і пастаўшчык зброі для Украіны

Адбыўся выбух у амбасадзе Украіны ў Мадрыдзе

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць