Надвор'е

Снегапад абясточыў сотні населеных пунктаў у Беларусі

За апошнія суткі, у перыяд з 6:00 11 снежня па 6:00 12 снежня, работнікамі энергасістэмы адноўлена электразабеспячэнне 410 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі. На аднаўленчых работах было задзейнічана 342 чалавекі персаналу і 133 адзінкі тэхнікі, паведаміла Белэнерга.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я (моцны снег, дождж пры адмоўных тэмпературах, наліпанне мокрага снегу на галінкі і драты) днём 11 снежня і ноччу 12 снежня перыядычна ўзнікалі парушэнні электразабеспячэння ў размеркавальных электрасетках, пераважна ў Мінскай вобласці. Энергетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Па стане на 6:00 12 снежня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 113 населеных пунктаў.

Тым часам снег і снегапады прагназуюцца цягам усяго тыдня. У прыватнасці, на сёння абяцаюць моцны снег і завіруху, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў70

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта1

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў70

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць