Усяго патроху44

Касмічны карабель «Арыён», які ляцеў да Месяца, прывадніўся ў Ціхім акіяне

Касмічны карабель НАСА новага пакалення вярнуўся на Зямлю пасля амаль 26-дзённага палёту да Месяца. Пасадачная капсула «Арыён» прываднілася ў Ціхім акіяне недалёка ад вострава Гуадалупе.

Перад уваходам у зямную атмасферу капсула аддзялілася ад службовага модуля «Арыёна». У раёне пасадкі яе чакаў дэсантны карабель ВМС ЗША «Портлэнд».

Падчас палёту «Арыён» двойчы — 21 лістапада і 5 снежня — абляцеў Месяц, набліжаючыся да яго паверхні на адлегласць каля 130 км. Акрамя таго, ён правёў шэсць дзён на далёкай арбіце вакол Месяца, калі адлегласць да яго паверхні складала каля 85 тысяч кіламетраў.

Знаходжанне карабля гэтай арбіце дазволіла ацаніць магчымасці апарата і пратэсціраваць яго сістэмы на вялікай адлегласці ад Зямлі.

Гэты палёт «Арыёна» быў выпрабавальным і таму непілатуемым. Палёты «Арыёна» з астранаўтамі на борце, як чакаецца, пачнуцца ў канцы 2024 года. У ходзе гэтай праграмы ў 2025 ці 2026 годзе плануецца зноў высадка на Месяцы.

У апошні раз чалавек пабываў на Месяцы 50 гадоў таму, гэта быў экіпаж амерыканскага «Апалона-17».

Вяртанне касмічных караблёў з такіх далёкіх экспедыцый уяўляе сабой няпростую тэхнічную задачу: яны падлятаюць да зямной атмасферы на вельмі высокай хуткасці — каля 40 000 км/г. Таму неабходны вельмі трывалы цеплаахоўны экран, каб карабель не разваліўся ў пластах атмасферы: тэмпература яго абшыўкі дасягае амаль 3000°C.

Ахоўны пласт «Арыёна» — гэта новая канструкцыя, і НАСА павінна было пераканацца ў яго эфектыўнасці, каб не рызыкаваць жыццямі астранаўтаў у будучых місіях.

Каментары4

  • Ясь
    12.12.2022
    Этот полет был не такой гладкий как написано. 
    Был глобальный сбой в электронике и связи возле Луны. 
    Тем не менее это серьезное достижение в развитии человечества.
    Америкосы говорят и делают, а вещи своими именами называют в отличии от всяких тут самозванцев.
    Кстати америкосы только что объявили о прорыве в сфере термоядерной энергетики. Получили энергии больше чем отдали и по времени долго.
    Так что скоро газовая и нефтяная труба не будет иметь такой актуальности
  • Gorliwy Litwin
    14.12.2022
    А Гвадэлупа дакладна - мексіканскі востраў?

    я думаў што гэта заморскі дэпартамент Францыі у Карыбскім моры
  • Рэд.
    14.12.2022
    Gorliwy Litwin, Дзякуй, паправілі. Насамрэч востраў мексіканскі, і назва ягоная падобная, але гучыць усё ж крыху інакш - Гуадалупе (Guadalupe). Вось пра яго артыкул у Вікіпедыі: https://en.wikipedia.org/wiki/Guadalupe_Island.

    Зрэшты, усе нюансы вымаўлення не перадасі, і ў прынцыпе гэты востраў таксама можна было б Гвадэлупай называць. Але для разрознення хай будзе так.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць