Грамадства22

«Дачка плача, калі чытае лісты ад бацькі». Святлана Ціханоўская распавяла пра стан мужа і ліставанне з дзецьмі

Роўна год таму быў агучаны вырак Сяргею Ціханоўскаму: 18 гадоў пазбаўлення волі. Ягоная жонка, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, распавяла «Белсату», як пачуваецца палітвязень і як сям’я падтрымлівае з ім сувязь.

Святлана Ціханоўская кажа, што яе муж у кепскім стане: Сяргей два месяцы правёў у штрафным ізалятары, дзе было вельмі халодна, ён хварэў. Двойчы яму спрабавалі перадаць лекі, але ў турме медыкаментаў не прынялі. Таксама ў зняволенні ў Сяргея Ціханоўскага стаў пагаршацца зрок.

«Ён вельмі моцны чалавек, і ён не будзе ніколі скардзіцца, нават калі яму вельмі цяжка. Але ж я разумею, што тыя ўмовы, у якіх ён знаходзіцца, у якіх знаходзяцца тысячы палітвязняў, — гэта нечалавечыя ўмовы, і здароўя там не здабудзеш», — канстатуе Святлана Ціханоўская.

Святлана распавяла, што падтрымлівае з Сяргеем сувязь праз адвакатаў — такім чынам можна перадаць маленькую вестачку, атрымаць інфармацыю пра стан здароўя. Наўпрост Святлана і Сяргей ліставацца не могуць. Але дзецям і маці палітвязень пісаць мае магчымасць.

«Толькі так, праз лісты дзецям, ён перадае і мне прывітанне. Я чытаю паміж радкоў», — тлумачыць яна.

Святлана распавядае, што дзеці кожны тыдзень пішуць лісты бацьку ў турму. Але пісаць прыходзіцца з улікам цэнзуры, якая можа не прапусціць лісты з той ці іншай нагоды.

«Напрыклад, мой сын вельмі часта хоча запытаць у таты, калі цябе злы Лукашэнка адпусціць. Або мая дачка вельмі часта ў паштоўках малюе бел-чырвона-белы сцяжок. Я не магу такія лісты адправіць», — распавядае Святлана.

Ціханоўская кажа, што дачка плача, калі чытае лісты, якія напісаў бацька. «Гэта цяжка бачыць», — прызнаецца яна.

Каментары2

  • Mar
    14.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Per aspera
    15.12.2022
    Калі у свеце запануе Закон, што люта фашысцкіх дыктатараў можна будзе арыштоўваць па рашэнні Сусветнага Трыбуналу за збродні дыктатара і яго хеўры?!... Грош цана сёння усім міжнародным інстытутам. У тым ААН. Яны нічога не могуць!!!

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць