Грамадства1010

Дзмітрыева абвінавацілі ў фатаграфіі з Клінтан і перасячэнні беларускай мяжы

Стала вядомая прычына затрымання палітыка Андрэя Дзмітрыева. 

У выніку «неадкладных следчых дзеянняў» высветлілася, што ён браў удзел у мірных пратэстах 2020 года.

«Таксама ўстаноўлена, што падазраваны 599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША, можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы. Маецца інфармацыя, што затрыманы кантактаваў з Дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста з яго былым кіраўніком Хілары Клінтан», — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.

Супраць палітыка распачатая крымінальная справа па сумна вядомым артыкуле 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каментары10

  • SHOS
    13.01.2023
    Предлагаю задерживать за:
    1) знание беларусского, польского, украинского, английского, немецкого и так далее по списку;
    2) хотя бы 1 визу в страны проклятого Запада;
    3) знание о хотя бы одном политике Запада.
  • Куля
    13.01.2023
    Ой ну ўсё, трымайце мяне сямёра, - Хілары Клінтан праз Дзмітрыева хацела зрабіць у Беларусі нешта-там. Тут і фотачка нейкая з махнатых гадоў зробленая ў калідоры нейкага мерапрыемства. У Лукі з Абамам такая таксама ёсць, дык Абама на ёй нават не зразумеў каму руку ціснуў у калідоры ААН. Сама ж фармуліроўка абвінавачання больш нагадвае фармуліроўкі сталінскіх часоў пра ўрачоў-шпіёнаў наймітаў імператара Хірахіта, каторыя хацелі зрабіць сабатаж на савецкай чыгунцы праз распаўсюд чутак аб здароўі таварышча Сталіна сярод вадзіцеляў таксапарка.
  • ((:<
    13.01.2023
    Мдя, у страха глаза велики...

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць