Меркаванні

«Прасцей тады адразу ехаць туды на аўтазаку»

Затрыманні экскурсаводаў наводзяць на сумныя думкі аб перспектывах турызму ўнутры краіны, піша Даратэя Даркава.

Летась у жніўні сілавікі затрымалі падчас экскурсіі Ігара Хмару.

Па даносе Бондаравай была затрымана дырэктар турагенцтва «Віяполь» Галіна Патаева.

Затрымлівалі гідаў Аксану Манкевіч, Святлану Грышкевіч (апошнюю — нібыта за негатыўную ацэнку Лукашэнкі).

Апошняе нашумелае затрыманне адбылося нядаўна ў вёсцы Грозава Капыльскага раёна. Сілавікі спынілі аўтобус, у якім было да 80 турыстаў. У іх праверылі не толькі дакументы, але яшчэ і тэлефоны. Пасля гэтага адпусцілі ўсіх, акрамя экскурсаводаў Аляксандра Варыкіша і Івана Сацукевіча.

І ўсё гэта толькі дзеля таго, каб сарваць экскурсію? Турысты ехалі на абрад «Калядныя цары», які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Традыцыя бярэ пачатак з ХVIII стагоддзя, калі ля вёскі Семежава стаялі часці царскай арміі. Вайскоўцы хадзілі па вёсцы ў навагоднюю ноч, разыгрываючы сцэнкі, а мясцовыя жыхары іх за гэта частавалі. Абрад адрадзілі ў 1996 годзе. 

Пасля гэтага інцыдэнту некаторыя гіды вырашылі спыніць вазіць групавыя экскурсіі і шукаюць цяпер падпрацоўкі ў іншых сферах.

Іншыя выехалі яшчэ раней. Сцяпан (імя зменена) займаўся турыстычным бізнэсам 17 гадоў. Вазіў экскурсіі ў Мірскі замак, па месцах бітваў часоў ВКЛ, на канал Агінскага. Але вырашыў, што за межамі зараз быць бяспечней.

«Ва ўсім вінаватая цяперашняя дзяржаўная ідэалогія. Любы экскурсавод рызыкуе апынуцца за кратамі.

Гістарычныя мясціны Беларусі гэта ж, у тым ліку, і мясціны бітваў. А з кім часцей за ўсё ваявалі?

Гэтую ж тэму зараз небяспечна наогул закранаць. А як растлумачыць у цяперашніх рэаліях неакамунізму, што храм, які быў пярлінай архітэктуры і нашай спадчыны, перажыў вайну, а разбурылі яго менавіта ў часы савецкай улады? І таму мы сёння можам глядзець толькі на гэтыя руіны, бо падмурак гэтым варварам разваліць не ўдалося. А як расказваць пра нашых сапраўдных герояў? Я ўжо не кажу пра тое, што нікому нават у галаву не прыйдзе праводзіць экскурсіі на месцы Аршанскай бітвы. Прасцей тады адразу ехаць туды на аўтазаку», — тлумачыць сітуацыю Сцяпан.

Экскурсавод Ірына (імя змененае) падзяляе меркаванне свайго калегі: «Добрасумленныя работнікі ў сферы турызму вымушаныя будуць альбо сыходзіць з сегмента гісторыка-культурнай скіраванасці, альбо мяняць профіль дзейнасці ў бок прыродна-экалагічнага. Але водныя прагулкі альбо наведванне балотаў — гэта ж не проста змена тэматыкі. Тут жа трэба валодаць спецыфікай пытання, мець адпаведныя веды.

Нас проста выціскаюць з гісторыка-культурнай сферы. Усё, што звязана менавіта з нацыянальнымі аспектамі, зараз выклікае такую ​​рэакцыю.

У выніку застануцца аграсядзібы. А там таксама шмат залежыць ад добрасумленнасці ўладальнікаў. Не сакрэт жа, што некаторыя на практыцы ўладкоўваюць гатэль пад выглядам аграсядзібы».

На сайтах можна ўбачыць мноства аб'яў з запрашэннем наведаць тую ці іншую аграсядзібу. Выбар вялікі. Такіх аб'ектаў адпачынку ўжо больш за 3150. Але культурныя праграмы прадугледжаны не паўсюль.

Жыхар адной з вёсак расказвае, як унук памерлага суседа на ўчастку вырашыў зрабіць аграсядзібу.

«З раніцы калонкі равуць ва ўсе канцы вёскі, кампаніі адны прыязджаюць, іншыя выязджаюць. Міліцыю сталі выклікаць пасля таго, як аднойчы там п'яныя сярод ночы пачалі страляць па слоіках. Які агратурызм?! Проста п’янкі.

Нельга такое ладзіць у вёсках. У нас ужо ў тры дамы перасталі дачнікі прыязджаць. Кажуць, што гэта не адпачынак. Прасцей на машыне некуды выехаць і спакойна ў цішыні пабыць на прыродзе. А ў гэтага ўнука ад грошай зусім галава закружылася. Ён просіць прадаць іх яму дамы, каб яшчэ і ў іх такія «аграсядзібы» зладзіць. Няма сіл змагацца…»

Месяц таму з'явіліся змены ў правілах дзейнасці аграсядзіб. Будзе сярод іншага прадугледжана адказнасць уладальнікаў за парушэнне грамадскага парадку або спакою жыхароў, а таксама за невыкананне заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва і супрацьпажарных патрабаванняў. Самае галоўнае, што нарэшце будуць уведзены абмежаванні па правядзенні банкетаў побач з жылымі дамамі. Праўда, не зусім зразумела: калі ў суседніх дамах ніхто не прапісаны, але там жывуць дачнікі і вырошчваюць ураджай, то як гэта будзе разгледжана? Уладальнікі павінны сёлета атрымаць дазвол у райвыканкамах да 1 ліпеня.

Экскурсавод Генадзь (імя змененае) зусім нядаўна выехаў з Беларусі. Ён скептычна ставіцца да развіцця турызму ў гэтым накірунку: «У нас ёсць вельмі цікавыя аграсядзібы са сваімі ўнікальнымі праграмамі. І там працуюць сапраўдныя энтузіясты сваёй справы. І яны, праўда, робяць вельмі шмат. Але сёння сітуацыя складваецца такім чынам, што

ўлады ўсё падганяюць пад псеўданародны стыль. Вось іх бы значна больш сёння задаволілі самагонка, матрошкі і гармонік. Гэта не наша культура, не нашы традыцыі. У нас людзі працавітыя. Кузня, млын, рамёствы, прадметы побыту, спевы, нацыянальныя касцюмы — гэта тое, што трэба развіваць і паказваць. Але не цяпер».

Вельмі хацелася б, каб экскурсаводы памыліліся ў сваіх прагнозах.

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →