Прэмію Англійскага ПЭН-клуба за найлепшы пераклад года атрымаў «Зэкамэрон» палітвязня Максіма Знака
На англійскую мову кнігу пераклаў прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.

Агулам прэміяй PEN Translates уганаравалі 15 кніг, якія адбіраюцца на аснове выбітнай літаратурнай якасці, сілы выдавецкага праекта і іх укладу ў бібліяразнастайнасць Вялікай Брытаніі, паведамляе Беларуская рада культуры.
«Узнагарода за 15 выданняў на 10 мовах асабліва падкрэслівае працу невялікіх выдаўцоў, якія інвестуюць у кнігі на яшчэ такіх, напрыклад, недастаткова распаўсюджаных мовах, як тайская, вугорская і беларуская», — гаворыцца ў паведамленні сайта thebookseller.com.
Каментары