У верасні Ліда будзе святкаваць сваё 700-годдзе. У рамках гэтай падзеі Лідскі райвыканкам анансаваў вяртанне фестывалю Lidbeer.

Паведамляецца, што фармат open air з фудкортамі ў фестывалю застанецца, аднак саму яго канцэпцыю «Лідскае піва» памяняе.
Так, замест аднаго гала-канцэрта будзе некалькі тэматычных лакацый. А ў якасці падарунка гораду выступленні артыстаў, хутчэй за ўсё, будуць бясплатнымі, абяцае раённае кіраўніцтва.
Задуманыя таксама іншыя сюрпрызы, змест якіх пакуль не раскрываецца.
Асноўныя мерапрыемствы святкавання юбілею райцэнтра пройдуць 1—3 верасня. Акрамя вяртання пасля трохгадовага перапынку Lidbeer заяўленыя таксама канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, выставы-кірмашы, гастрафэст, дыскатэкі, рыцарскі турнір і нават навуковая канферэнцыя.
Каментары