Свет11

Памёр Аўраам Лемпель — вынаходнік PDF і MP3

Ізраільскі спецыяліст у галіне інфарматыкі прафесар Аўраам Лемпель, які лічыцца адным з бацькоў кампрэсіі даных, якая змяніла ўсю вобласць камп'ютарных навук, пайшоў з жыцця ва ўзросце 87 гадоў.

Лемпель нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове, у 1959 годзе перабраўся з Польшчы ў Ізраіль. У 1977 годзе разам са сваім калегам, прафесарам Якавам Зівам, Лемпель апублікаваў LZ7, першую версію алгарытму Лемпеля-Зіва, а ў 1979 годзе — другую версію, 79LZ.

Абедзве версіі паслужылі асновай для найважнейшых і найпапулярнейшых тэхналогій сціскання, якія шырока выкарыстоўваюцца і сёння, такіх як TIFF, PNG, ZIP і GIF, а таксама сыгралі цэнтральную ролю ў фарматах PDF (для дакументаў) і MP3 (для музыкі).

Алгарытм, распрацаваны Лемпелем і Зівам, дазваляе сціскаць даныя без страт і не патрабуючы папярэдняга ведання статыстычных уласцівасцяў даных. Многія тэхналогіі сціскання, якія выкарыстоўваюцца сёння ў інтэрнэце ў прыладах памяці, камп'ютарах і сродках сувязі, былі распрацаваныя на аснове гэтага алгарытму, які да гэтага часу захоўвае актуальнасць у свеце высокіх тэхналогій.

Каментары1

  • Лол
    07.02.2023
    Дзякуй табе, Аўраам Лемпель.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця49

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?9

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам1

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця49

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць