У Кішынёве прарасійскія сілы выйшлі на пратэст. Адбываюцца сутычкі з паліцыяй
Некалькі тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту, патрабуючы, каб улады аплацілі рахункі за камунальныя паслугі за тры зімовыя месяцы. Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзідэнта, роспуску парламента і датэрміновых выбараў.
Паміж пратэстоўцамі і паліцыяй адбыліся сутыкненні. Больш за 50 чалавек затрымалі. У цэнтр Кішынёва сцягваюць дадатковыя сілы паліцыі, пішуць малдоўскія медыя.
Пратэстанты на чале з віцэ-старшынёй прарасійскай партыі «Шор» Марынай Таўбер спрабавалі прарвацца да будынка ўрада.
Паліцыя папярэджвала, што расійскія спецслужбы рыхтуюць беспарадкі ў краіне, у тым ліку на акцыі ў Кішынёве 12 сакавіка.
У лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская разведка перахапіла «расійскі план разбурэння палітычнай сітуацыі ў Малдове». Кіеў перадаў гэтую інфармацыю Кішынёву.
Каментары
Вообще не должно быть разницы какие силы кого вывели.. если есть желающие протестовать