Грамадства33

На Бі-бі-сі выйшаў аўдыяпадкаст пра полк Каліноўскага

Прыводзім самае асноўнае.

Бі-бі-сі ў сваёй перадачы Fifth Floor абмяркоўвала Беларусь і беларускіх удзельнікаў супраціву расійскай агрэсіі ва Украіне. Гэты аўдыяпадкаст на англійскай мове быў апублікаваны 10 сакавіка на афіцыйным сайце Бі-бі-сі.

У ім журналісты агенцтва Франак Амідзі і Генадзь Кот (ураджэнец Беларусі са Службы маніторынгу Бі-бі-сі) размаўлялі пра полк Каліноўскага, «Кіберпартызанаў» і цяперашняе становішча беларусаў ва Украіне.

Падчас размовы Амідзі называе Беларусь «краінай, якая дазваляе выкарыстоўваць свае тэрыторыі для транспартавання зброі і войска для ажыццяўлення расійскай атакі», а каліноўцаў — беларускімі добраахвотнікамі, «якія цалкам падпарадкаваныя ўкраінскаму камандаванню і якія змагаюцца супраць Расіі». 

«Місія палка Каліноўскага — гэта вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны. Іншымі словамі, знішчэнне прарасійскага рэжыму ў Беларусі шляхам дапамогі ўкраінцам у перамозе над расіянамі», — канкрэтызуе Генадзь Кот.

«Полк складаецца з двух батальёнаў, і мы ведаем, што там знаходзяцца сотні беларусаў. Многія, канешне, думаюць, што іх там каля паўтары тысячы, аднак гэтая лічба, верагодна, перабольшана. Ён [полк] дастаткова малы, каб сур'ёзна ўплываць на ход вайны, але беларускія ваяры змагаліся ў шматлікіх гарачых месцах: у Бучы, Ірпені, Лісічанску і Бахмуце. Ён мае сімвалічнае значэнне для беларусаў і ўкраінцаў», — працягвае Кот.

Журналіст таксама дадае, што да каліноўцаў нядаўна далучылася групоўка «Кіберпартызаны», якая дапамагала беларускім пратэстоўцам змагацца супраць рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020-га, а з пачаткам вайны актыўна садзейнічала намаганням рэйкавых партызанаў парушыць лагістыку расійскай арміі на тэрыторыі Беларусі.

Пры гэтым ён адзначае, што, нягледзячы на ​​поўную падтрымку палка з боку Украіны, Кіеў не жадае весці ніякіх афіцыйных перамоў са Святланай Ціханоўскай. 

«Яна прадстаўляе апазіцыю ў выгнанні за мяжой і, на думку многіх украінскіх аналітыкаў, не мае ніякага ўплыву на Беларусь. Плюс да ўсяго Кіеў не хоча правакаваць Лукашэнку, які хоць і дае тэрыторыі Расіі, але не дае ёй сваё войска», — падкрэслівае Генадзь Кот.

«У той жа час палітычны ўплыў палка Каліноўскага расце, і ён цалкам падтрымліваецца ўкраінскімі ўладамі. Каліноўцы заяўляюць пра свае палітычныя амбіцыі і ўжо будуюць альянсы з такімі асобамі, як Зянон Пазняк і іншыя. Лукашэнка ж разглядае полк як пагрозу і спрабуе змагацца з імі праз падкантрольныя СМІ, праз завядзенне крымінальных спраў і праз ціск на іх блізкіх і сваякоў», — падагульняе журналіст.

Пры гэтым у аўдыяпадкасце падкрэсліваецца, што, нягледзячы на ​​фактар ​​палка Каліноўскага (якому нядаўна споўніўся год), шмат у каго з беларусаў узнікаюць праблемы ва Украіне.

Журналісты прыводзяць у прыклад тое, што пры прад'яўленні дакументаў аб беларускім паходжанні грамадзянам Беларусі, напрыклад, могуць адмовіць у некаторых паслугах або не даць сесці на вольнае месца ў аўтобусе.

Каментары3

  • знінчыць рускую турму
    13.03.2023
    Слава Героям!

    Ня трэба забываць, што ёсць яшчэ батальён тэррор, пагоня, бдк, а таксама беларусы якія проста ваююць ў іншых падрадзел зсу. а яшчэ многія павярнуцца калі надыдзе бліжэй да вызвалення Беларусі!

    Ня хапае толькі легітымнасці, трэба не заігрываць з адыёзнымі укр. палітыкамі а вызнаць уладу Ціханоўскай разам з усім светам, каб усе лічыліся законнай арміяй Беларусі і мелі міжнароднае права атакаваць самаагалошаны лукалэнд
  • Олнг
    13.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • чиж-пыж з Таборовей
    13.03.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца8

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць