Вуліцу Бучы назавуць іменем беларуса-добраахвотніка
Узнагародзіць ваяра-каліноўца Іллю «Літвіна» Хрэнава пастанавіла гарадская рада Бучы. Добраахвотнік загінуў, баронячы гэты заходні прыгарад Кіева.
Узнагарода Іллі «Літвіна» Хрэнава. Фота: фонд «Вільна Білорусь»
Ілля «Літвін» Хрэнаў абараняў незалежнасць Украіны ў 2014 годзе, а ў 2022-м вярнуўся на фронт. Ëн загінуў пад Бучай 4 сакавіка 2022 года.
Ільля «Літвін» Хрэнаў. Фота: сацыяльныя сеткі
Медаль прывёз у Львоў 24 сакавіка на адкрыццё фотавыставы «З Украінай у сэрцы» прадстаўнік адміністрацыі Бучы. Экспазіцыю, прысвечаную беларусам, якія загінулі, баронячы Украіну ад расійскай агрэсіі, разгарнуў фонд «Вільна Білорусь». Узнагароду Хрэнава перададуць яго жонцы, кажа кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч.
Вуліца, якую назавуць імем беларускага добраахвотніка. Справа — Аляксей Францкевіч. Фота: фонд «Вільна Білорусь»
Летась у верасні гарадская рада Бучы ўзнагародзіла ваяроў Палка Каліноўскага медалём «За абарону Бучы». Узнагароду атрымалі камандзір палка Дзяніс «Кіт», Аляксей «Псіхолаг» і, пасмяротна, Ілля «Літвін».
Напярэдадні гадавіны смерці каліноўца фонд «Вільна Білорусь» звярнуўся ў бучанскую адміністрацыю, каб тая назвала адну з вуліц горада імем беларускага добраахвотніка. На гарадской сесіі ініцыятыва была падтрыманая, але канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. У праекце пастановы аб пераназванні вуліц горада імя Хрэнава згаданае.
На вуліцы, у назве якой можа быць увекавечанае імя «Літвіна», ён і загінуў.
Мэр Бучы падпісвае беларускі сцяг для музея Вольнай Беларусі. Фота: фонд «Вільна Білорусь»
27 сакавіка Аляксей Францкевіч сустракаўся з мэрам Бучы, Анатолем Федаруком, які для музея «Вільна Білорусь» падпісаў бела-чырвона-белы сцяг.
«Мэру перадалі майку, у якой хадзіў «Літвін», а таксама пагутарылі з бучанскай вартай, якая першай дала расійскім захопнікам бой на подступах да горада. Нам паказалі вуліцу, якую назавуць у гонар беларуса», — расказвае Аляксей Францкевіч.
Могілкі ў Бучы. Фота: фонд «Вільна Білорусь»
Па яго словах, Буча цяпер — вялікая будаўнічая пляцоўка. Паўсюдна ідуць аднаўленчыя працы.
31 сакавіка горад адзначыць першую гадавіну вызвалення ад расійскай акупацыі. У царкве разгорнутая выстава, на якой экспануюцца фотаздымкі наступстваў уварвання.
«На іх забітыя жыхары Бучы, некаторыя закатаваныя, са звязанымі рукамі», — кажа Аляксей Францкевіч.
Буча — горад у Кіеўскай вобласці. Да вайны ў ім жыло больш за 35 тысяч чалавек. Перадавая калона расіян увайшла ў горад уначы з 27 на 28 лютага. Расіяне адступілі з горада 31 сакавіка 2022 года.
Па вызваленні былі выяўленыя шматлікія трупы жыхароў з прыкметамі катаванняў. У 90% загінулых выяўленыя кулявыя, а не аскепкавыя раненні.
Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў55
Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў5
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам5151
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам51
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю1111
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю11
Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў77
Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7
У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак22
У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2
«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай2020
«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20
З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька44
З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4
Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль33
Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3
Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ11
Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1
За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі22
За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2
Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш7171
Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш71
Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам44
Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам4
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі4646
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі46
Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?66
Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?6
Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута5252
Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака
Галоўнае
У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль
«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы
Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах
Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»66
У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва66
У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6
Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных55
Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5
Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў22
Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2
Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў55
Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў5
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам5151
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам51
Каментары