Меркаванні

«Калі Украіна не пераможа, нас чакаюць дзесяцігоддзі цемры». Цімаці Снайдэр пра Расію як фашысцкую дзяржаву

Вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр лічыць, што фашызм ніколі не быў пераможаны як ідэя, і цяпер вярнуўся на рэальнае поле бою ва Украіне, дзе «разбуральную фашысцкую вайну» вядзе Расія.

Буча. Фота: АР

«Людзі разыходзяцца, часта моцна, наконт таго, што такое фашызм. Але сённяшняя Расія адпавядае большасці крытэрыяў, якія схільныя ўжываць навукоўцы. У ёй існуе культ вакол адзінага лідара Уладзіміра Пуціна. У ёй існуе культ мёртвых, арганізаваны вакол Другой сусветнай вайны. У ёй ёсць міф пра мінулы залаты век імперскай велічы, якая будзе адноўленая… забойчай вайной супраць Украіны», — піша ў The New York Times прафесар Ельскага ўніверсітэта Цімаці Снайдэр. Пераказ прыводзіць «Свабода». 

Снайдэр нагадвае, што першы раз Украіна стала аб’ектам фашысцкай вайны ў 1941 годзе:

«Гітлер лічыў, што Савецкі Саюз, які тады кіраваў Украінай, быў габрэйскай дзяржавай: ён планаваў замяніць савецкую ўладу сваёй уласнай і прэтэндаваць на ўрадлівую сельскагаспадарчую глебу Украіны. Савецкі Саюз памёр бы ад голаду, а Нямеччына стала б імперыяй.

Ён думаў, што гэта будзе лёгка, таму што Савецкі Саюз, на яго думку, быў штучным утварэннем, а ўкраінцы — каланізаваным народам.

Падабенства з вайной Пуціна ўражвае. Украіну Крэмль вызначае як штучную дзяржаву, габрэйскі прэзідэнт якой даказвае, што яна не можа быць сапраўднай. Пасля знішчэньня невялікай колькасці эліты, меркавалася, масы, якія не вызначыліся да канца, з радасцю прынялі б расійскае панаваньне. Сёння менавіта Расія адмаўляе свету ва ўкраінскіх харчах, пагражаючы голадам на поўдні планеты».

Паводле Снайдэра, «многія саромеюцца бачыць сённяшнюю Расію фашысцкай, таму што сталінскі Савецкі Саюз вызначаў сябе як антыфашыста». Але сталінская палітыка была дваякая:

«У 1939 годзе Савецкі Саюз далучыўся да нацысцкай Нямеччыны ў якасці фактычнага хаўрусніка, і дзве дзяржавы разам уварваліся ў Польшчу. Нацысцкія прамовы перадрукоўваліся ў савецкай прэсе, і нацысцкія афіцэры захапляліся савецкай эфэктыўнасцю масавых дэпартацый. Але сёння расіяне пра гэты факт не гавораць, бо законы памяці робяць гэта злачынствам.

Другая сусветная вайна з'яўляецца элементам гістарычнага міфа спадара Пуціна аб невінаватасці і страчанай велічы Расіі — Расія павінна карыстацца манаполіяй на ахвяры і перамогу», — адзначае Снайдэр.

Сённяшні палітычны дыскурс наконт фашызму ў Расіі амерыканскі гісторык бачыць наступным чынам:

«У Расіі ХХІ стагоддзя «антыфашызм» проста стаў правам расійскага лідара вызначаць нацыянальных ворагаў.

Сапраўдным расійскім фашыстам, такім як Аляксандар Дугін і Аляксандар Праханаў, давалі час у СМІ. А сам спадар Пуцін абапіраўся на творчасць міжваеннага расійскага фашыста Івана Ільіна. Для прэзідэнта «фашыст» або «нацыст» — гэта проста той, хто супрацьстаіць яму ці яго плану знішчэння Украіны. Украінцы — «нацысты», таму што не прымаюць, што яны расіяне, і супраціўляюцца».

Снайдэр працягвае характарызаваць расійскі палітычны дыскурс:

«Паколькі спадар Пуцін гаворыць пра фашыстаў як пра ворага, нам можа быць цяжка зразумець, што ён, папраўдзе, можа быць фашыстам.

Але ў вайне Расіі з Украінай «нацыст» проста азначае «дэгуманізаванага ворага» — каго-небудзь, каго расіяне могуць забіць. Мова нянавісці да ўкраінцаў палягчае забойства іх, як мы бачым у Бучы, Марыупалі і ва ўсіх частках Украіны, якія былі пад расійскай акупацыяй. Брацкія магілы — гэта не нейкі выпадак падчас баёў, а чаканае наступства фашысцкай разбуральнай вайны».

Перамагчы расійскі фашызм цяпер, падкрэслівае Снайдэр, можна, толькі калі прадэманстраваць ваенную слабасць Расіі:

«Фашызм — гэта не дыскусійная пазыцыя, а культ волі, які зыходзіць ад выдумкі. Гаворка ідзе пра містыку чалавека, які лечыць свет гвалтам, і яна будзе падтрымлівацца прапагандай да канца. Адмяніць гэта можна толькі дэманстрацыяй слабасці лідара. Лідара фашыстаў трэба перамагчы, а гэта значыць, што тыя, хто супраць фашызму, павінны зрабіць усё неабходнае, каб яго перамагчы. Толькі тады міфы разбураюцца».

На думку Снайдэра, як і ў 1930-я гады, дэмакратыя па ўсім свеце адступае перад фашызмам. Калі Расія пераможа ва Украіне, гэта стане дэмаралізатарам для дэмакратый па ўсім свеце:

«Перамогі фашыстаў на полі бітвы пацвердзяць, што… дэмакратыя павінна пацярпець няўдачу. Калі б Украіна не супраціўлялася, гэта была б цёмная вясна для дэмакратаў усяго свету. Калі Украіна не пераможа, нас чакаюць дзесяцігоддзі цемры», — завяршае свой артыкул у The New York Times амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр.

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Сабаку не гладзіць!» Рэзідэнцыю Трампа пачалі ахоўваць сабакі-робаты

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра14

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →