Грамадства22

Беларускі добраахвотнік паўгода знаходзіцца пад вартай у Кіеве. Суд адмовіўся вызваліць яго пад хатні арышт

Юрыя Белавусава абвінавачваюць у трох цяжкіх злачынствах.

Юрый Белавусаў (справа)

Грамадзянін Беларусі Юрый Белавусаў, які са жніўня 2022 года служыў па кантракце ва Узброеных сілах Украіны і ўдзельнічаў у баях за вызваленне ад расіян паўднёвых тэрыторый Украіны, ужо амаль паўгода знаходзіцца ў следчым ізалятары, піша «Радыё Свабода».

Яго затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. Цяпер суд адмовіўся вызваліць яго пад хатні арышт, як настойваў адвакат беларуса, і прадоўжыў трыманне пад вартай да 3 чэрвеня ўключна.

Суд пагадзіўся з довадамі абвінавачання аб тым, што абвінавачваны, «знаходзячыся на свабодзе, можа ўчыніць спробу схавацца ад суда, улічваючы пакаранне, якое яму пагражае ў выпадку прызнання судом яго вінаватасці, учыніць іншае крымінальнае правапарушэнне, маючы доступ да зброі і не маючы моцных сацыяльных сувязяў, месца пражывання, месца працы».

Суд таксама адмовіўся задаволіць хадайніцтва адваката, які прасіў закрыць крымінальную справу супраць Юрыя Белавусава за даўнасцю тэрмінаў прыцягнення яго да адказнасці.

Юрыя Белавусава абвінавачваюць у трох цяжкіх злачынствах: незаконнае пазбаўленне волі і выкраданне чалавека (ч. 2 арт. 146 Крымінальнага кодэкса Украіны), катаванне (ч. 2 арт. 127) і пагроза забойствам (ч. 1 арт. 129).

Падставай затрымання беларуса стала тое, што ён не з'яўляўся на пасяджэнні суда. На судовым пасяджэнні адвакат Юрыя Белавусава заявіў, што той не мог самавольна пакінуць тэрыторыю вайсковай часці, каб прыехаць на разгляд справы. Але суд не ўлічыў гэтых абставін.

Яшчэ адзін фігурант гэтай справы — Юрый Іёнаў, вядомы баец батальёна «Азоў» 2014 года, але ён загінуў у 2022 годзе пры абароне Марыупаля. У розны час Юрый Іёнаў быў актывістам шэрагу грамадскіх арганізацый, якія стварыў яшчэ адзін вядомы азовец, Сяргей Кароткіх; ён да атрымання ўкраінскага пашпарта быў грамадзянінам Беларусі.

У часе расследавання следчыя вызначылі, што ў снежні 2017 года Юрый Белавусаў і Юрый Іёнаў ехалі на аўтамабілі BMW па Кіеве і, праязджаючы па адной з цэнтральных вуліц, выехалі на пешаходную зону. Адзін з мінакоў зрабіў ім заўвагу. У адказ яны заштурхалі таго ў аўтамабіль на задняе сядзенне.

Як удакладніў на адным з судовых пасяджэнняў пракурор, Юрый Белавусаў пагражаў пацярпеламу прадметам, падобным да пісталета, загадваў таму «легчы на зямлю тварам уніз і піць ваду з лужыны», а гэтыя дзеянні суправаджаў «збіццём і іншымі гвалтоўнымі дзеяннямі».

Першапачаткова Юрыя Белавусава затрымалі 28 мая 2020 года. Ён знаходзіўся пад вартай да 8 верасня 2020 года — да таго моманту, калі суд змяніў меру папярэдняга стрымання на альтэрнатыўную — унясенне грашовага закладу ў памеры 42 040 грыўняў (на той момант каля 1,5 тысячы даляраў у эквіваленце. — РС).

Ад жніўня 2022-га Юрый Белавусаў служыў стралком у адной з вайсковых часцей Узброеных сіл Украіны. Ягоныя камандзіры звярталіся ў суд з хадайніцтвам аб узяцці беларуса на парукі, але суд у гэтым адмовіў.

Каментары2

  • Юзік
    07.04.2023
    А як ён думаў? Што заслужыў, тое і атрымлівае. 
  • Рубинчик
    10.04.2023
    Куда Пазьняк и Усов смотрят? Почему не помогают?

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць