Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала дазвол на распаўсюд тэлеканалаў на падставе рашэння міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе бяспекі.
Як даведалася ў Setanta Sports выданне «Позірк», ануляванне ліцэнзіі можа быць звязана з пазіцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Украіне. 4 сакавіка ўкраінская рэдакцыя Setanta Sports абвясціла, што не будзе паказваць фінальны матч тэніснага турніру ў Дубаі паміж расіянамі Андрэем Рублёвым і Даніілам Мядзведзевым.
«Мы клапоцімся, каб нашы гледачы атрымлівалі задавальненне ад прагляду турніраў і натхняліся сапраўднымі каштоўнасцямі спорту. Слава Украіне!» — гаварылася ў заяве Setanta Sports Ukraine.
Чытайце таксама:
Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі
Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх людзей і коней
У жаночую каманду «Мінск» перайшла канадская футбалістка з мільёнам падпісчыкаў у інстаграме