Здарэнні11

Чалавек упершыню заразіўся грыбком, які знішчае ружы

Мужчына ў Індыі стаў першым чалавекам, які захварэў на грыбок, што звычайна атакуе і забівае ружы.

Chondrostereum purpureum / Фота: Soma Dutta, Ujjwayini Ray/Medical Mycology Case Reports

Не паспеў адгрымець суперпапулярны серыял The Last of Us ад HBO, у якім дзеянне адбываецца у постапакаліптычным свеце, ахопленым нашэсцем грыбка, як нечаканая навіна прыйшла з Індыі. Там быў зафіксаваны вельмі рэдкі выпадак пераходу расліннага ўзбуджальніка на чалавека. На шчасце, інфекцыя аказалася вылечнай, але гэты інцыдэнт можа сведчыць аб небяспецы, што грыбы будуць уяўляць для людзей у найбліжэйшыя гады, кажуць лекары.

Дзіўная медыцынская гісторыя здарылася яшчэ колькі год таму, але была падрабязна апісана ў Medical Mycology Case Reports толькі ў сакавіку. 61-гадовы мужчына звярнуўся ў амбулаторную клініку ў Індыі з сімптомамі кашлю, стомленасці, болю ў горле і праблемамі з глытаннем, якія доўжыліся цягам трох месяцаў. Першыя аналізы паказалі, што ўздоўж правага боку дыхальных шляхоў быў абсцэс (апухлыя гнойныя асяродкі, што ўказвала на наяўнасць ​​інфекцыі).

Даследаванне гнойнага выдзялення не выявіла бактэрый, але дактары ўбачылі прысутнасць нейкага грыбка. Яны адправілі ўзоры ў лабараторыю, афіляваную з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, дзе і выявілі вінаватага — гэта быў грыб пад назвай Chondrostereum purpureum.

C. purpureum выклікае ў раслін хваробу, званую срэбным лістом, распавядае Gizmodo. Звычайна ён заражае расліны і дрэвы, якія адносяцца да сямейства ружавых. Грыб можа лёгка расці на мёртвай або адміраючай драўніне, але калі ён зачапляецца за здаровыя жывыя расліны, то часта ў канчатковым выніку забівае іх, паступова афарбоўваючы іх лісце ў серабрысты колер.

Грыбковая інфекцыя мужчыны, якую вырасцілі ў кубку Петры. Фота: Soma Dutta, Ujjwayini Ray/Medical Mycology Case Reports

Бактэрыі і іншыя мікробы могуць часам пераходзіць з аднаго віду на іншы і выклікаць хваробу. Але чым менш эвалюцыйна звязаны дзве жывыя істоты адна з адной, тым цяжэй іх паразітам перасякацца. Патагены, як правіла, развіваюцца цягам доўгага перыяду часу, каб прыстасавацца да свайго гаспадара; таму пэўныя прыёмы, якія яны выкарыстоўваюць, каб заразіць і выжыць у (ці на) расліне, наўрад ці спрацуюць на чалавеку ці жывёле. Магчыма, гэта яшчэ больш дакладна ў выпадку з грыбамі, бо тэмпература нашага цела занадта высокая для развіцця большасці відаў.

Наколькі вядома, гэта першае паведамленне пра заражэнне чалавека C. purpureum. Некаторыя грыбы могуць рэгулярна заражаць людзей і выклікаць хваробы, але гэтыя інфекцыі, як правіла, здараюцца ў людзей з аслабленым імунітэтам. Гэты канкрэтны выпадак становіцца яшчэ больш дзіўным, бо ў мужчыны была здаровая імунная сістэма.

Даследчыкі мяркуюць, што менавіта праца чалавека зрабіла яго ўразлівым да інфекцыі. Ён быў раслінным міколагам, інакш кажучы, спецыялістам па грыбах. І хоць мужчына паведаміў, што ніколі не вывучаў C. purpureum, у сваіх даследаваннях ён працаваў з гнілым раслінным матэрыялам і іншымі грыбамі. Таму лекары выказваюць гіпотэзу, што мужчына падвяргаўся ўздзеянню грыбка дастатковую колькасць разоў, каб нейкім чынам пераадолець відавы бар'ер.

На шчасце, чалавек паказаў сябе значна лепш, чым звычайная ружа, хворая на срэбны ліст. Яму выдалілі гной, і праз два месяцы прыёму супрацьгрыбковых прэпаратаў сімптомы зніклі; ужо на працягу двух гадоў у яго не было прыкмет рэцыдыву інфекцыі.

Хоць гэты выпадак, хутчэй за ўсё, выпадковасць, аўтары справаздачы адзначаюць, што за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў назіраецца рост колькасці грыбковых узбуджальнікаў хвароб у чалавека. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што пацяпленне клімату дазваляе некаторым грыбам лепш прыстасоўвацца да чалавека, хоць гэта ўсё яшчэ гіпотэза, якая актыўна абмяркоўваецца. Аўтары даклада дадаюць, што трэба правесці значна больш даследаванняў, каб вывучыць патэнцыйныя механізмы, звязаныя з падобным крос-інфікаваннем паміж рознымі відамі.

Каментары1

  • р
    09.04.2023
    Рэд.,
    дзе нядзельная страва?

    я голодна

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →