Грамадства1313

У Саудаўскай Аравіі і Ірака жанчын-паслоў больш, чым у Беларусі

У міжнародным рэйтынгу Беларусь аказалася сярод аўтсайдараў.

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Фота: Russian Foreign Ministry Anadolu via Getty Images

На Індэкс жанчын у дыпламатыі за 2024 год звярнуў увагу блогер і заснавальнік праекта «Беларускі Гаюн» Антон Матолька.

Гэты індэкс паказвае працэнт жанчын-паслоў і пастаянных прадстаўнікоў пры ААН па ўсім свеце. Агулам у свеце жанчыны складалі толькі 21% паслоў і пастаянных прадстаўнікоў, і іх доля расце вельмі павольна, адзначаюць у дакладзе.

Найбольшая доля жанчын-паслоў была ў Канады (53%), Швецыі (51%), Фінляндыі (50%), Коста-Рыка (48%) і Новай Зеландыі (47,5%).

Беларусь у рэйтынгу аказалася сярод аўтсайдараў — 0%. Нас абагналі нават такія краіны, як Судан і ААЭ (11,5%), Саудаўская Аравія (4%), Ірак і Афганістан (па 3%), Азербайджан (2%).

Паслоў-жанчын у Беларусі няма. Пастаянны прадстаўнік пры ААН — Валянцін Рыбакоў. Хіба што пры аддзяленні ААН у Жэневе пастаяннай прадстаўніцай Ларыса Бельская.

У Расіі таксама мізэрны працэнт — 0,75%. У іншых нашых суседзяў паказчыкі такія: Украіна — 21,5%, Літва — 31%, Эстонія — 38%, Латвія — 43%.

Каментары13

  • Acab
    06.01.2025
    Смадар Матолька адрапаруе гендарную квоту, нешта закульгала на абедзьве нагі, зэра кабечых адсоткаў сярод няробаў ў амбасадзе
  • Прохожий
    06.01.2025
    редакция, вам мало массандр, качаних и ананичих?
  • Acab
    06.01.2025
    Спаймаў Акабчык Маленькі вялікага вусатага брунатнага ўрбаніста і праводзіць досьлед:
    Адарваў ўрбаністу дзьве лапы, сьвістануў - ўрбаніст спалохаўся, заварушыў вусамі і пабёг на чатырох лапах да шчыліны.
    Акабчык Маленькі пінцэтам злапаў ўрбаніста, выдраў шчэ дзьве лапы і гучна пляснуў ў ладкі. Ўрбаніст схамянуўся, заварушыў вусамі і на дзьвюх лапах пацёгся да шчыліны.
    Акабчык Маленькі пінцэцікам падхапіў ўрбаніста, ададраў апошнія лапы і засьвістаў, запляскаў і нагамі затупацеў. Ўрбаніст слупом на месцы, адно вусы варушацца.
    Выснова: ўрбаністы ня чуюць бяз капытоў

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск3

Спрабуючы абысці канкурэнтаў, Google прэзентуе новую, больш танную мадэль штучнага інтэлекту1

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць