Свет33

Расіянін вяртаўся на вайну з пахавання бацькі, забітага на той жа вайне ва Украіне, і загінуў у ДТЗ якраз каля помніка вайскоўцам

У навагоднюю ноч у мужчыны нарадзілася дачка, якую ён ужо не пабачыў.

31-гадовы Дзяніс Дацэнка. Крыніца: Елань Навіны / Telegram

31-гадовы ўдзельнік вайны ва Украіне Дзяніс Дацэнка вярнуўся дадому, у пасёлак Елань Валгаградскай вобласці на пахаванне бацькі, які загінуў ва Украіне. І сам загінуў каля помніка загінулым воінам пад Растовам, піша v1.ru.

У ноч з 1 на 2 студзеня Дацэнка вяртаўся на фронт, але трапіў пад колы аўто на трасе якраз у той момант, калі даведаўся пра нараджэнне дачкі. Мужчыну збіла машына непадалёк ад помніка загінулым воінам «Жураўлі» ў Растоўскай вобласці.

— Месяц таму ён праводзіў у апошні шлях свайго бацьку, які загінуў у СВА (так у Расіі называюць вайну з Украінай — НН), а сам загінуў у той момант, калі ў ягоным жыцці з'явілася малая, сэнс жыцця… Якую ён так ніколі не ўбачыць… — напісалі знаёмыя Дзяніса ў сацыяльных сетках.

Як распавялі V1.RU сябры і знаёмыя Дзяніса, на вайну ён трапіў падчас мабілізацыі верасня 2022 гады. Да гэтага працаваў кіроўцам у мясцовага прадпрымальніка.

— Дзяніс прыехаў у водпуск, каб пахаваць бацьку. З бацькам развіталіся 6 снежня ў Елані. 2 студзеня ён вяртаўся назад, на СВА.

Перад Растовам Дацэнка спыніўся і выйшаў з машыны. Яму ў гэты момант жонка патэлефанавала і сказала, што толькі што нарадзіла дачку. І яго адразу пасля гэтай навіны збіла машына, — распавядаюць таварышы Дзяніса Дацэнка. — Адбылося гэта прыкладна ў 04:30 раніцы [з 1 на 2 студзеня]. Мы да гэтага часу не можам ачуцца, таму што месяц таму было толькі пахаванне яго бацькі, таксама ўдзельніка СВА, уяўляеце? Такая трагедыя… Нават не ў баі, а проста ў ДТЗ, гэта жахліва.

Размешчаны на 1040-м кіламетры трасы паміж Растовам-на-Доне і Навашахцінскам мемарыяльны комплекс, побач з якім загінуў Дзяніс Дацэнка, прысвечаны салдатам, якія не вярнуліся дадому і назаўжды засталіся на палях бітваў. З аднаго боку дарогі знаходзіцца стэла з жураўлямі, якія адлятаюць у нябыт, а з другога боку — скульптура Радзімы-маці, якая чакае сваіх сыноў.

Каментары3

  • Юзiк
    06.01.2025
    Навошта нам гэта ведаць?! Давайце яшчэ гiсторыю кожнага акупанта будзем чытаць!
  • Проста жыхар
    06.01.2025
    Юзiк, каб былі прыемныя навіны кожны дзень)
  • Спадар
    06.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць