Улада55

Генпракурор не адважыўся дапытаць Лукашэнку

«Дакументальных звестак аб скажэнні вынікаў праведзеных 19.03.2006 выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь няма».

«Дакументальных звестак аб скажэнні вынікаў праведзеных 19.03.2006 выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак аб якіх‑небудзь іншых парушэннях палажэнняў Выбарчага кодэксу пры падліку галасоў і абвяшчэнні вынікаў выбараў, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь не мае».

Гэтыя словы прыводзяцца ў адказе Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку. У дакуменце таксама пішацца, што «…вынікі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устаноўлены на аснове пратаколаў абласных і Мінскай гарадской тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам Рыгор Васілевіч адказаў 50 вядомым грамадзянам краіны — удзельнікам выбарчых кампаніяў.

Яны патрабавалі распачаць крымінальную справу па факце фальсіфікацыі вынікаў галасавання ў 2006 годзе.

Падставай для такога патрабавання стала інтэрв’ю ў газеце «Известия» 27 жніўня 2009 года, калі Аляксандр Лукашэнка заявіў «за мяне на апошніх выбарах прагаласавалі 93%. І я прызнаўся потым, калі на мяне пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а не то там 80, я не памятаю колькі. Таму што за 80 гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца, але гэта было праўда».

Анатоль Лябедзька так пракаментаваў адказ Геннральнага пракурора:

«Мы не пыталі яго, якія лічбы напісала ў выніковым пратаколе спадарыня Ярмошына і яе падначаленыя. Мы прасілі правесці расследаванне факце канкрэтнай заявы, зробленай Лукашэнкам. Васілевіч гэтага не зрабіў. Таму з яго адказу я раблю дзве высновы.

Першая — Генеральны пракурор не здаў іспыт на прафэсійную прыгоднасць.

І другая — цяпер зразумела, чаго мы можам чакаць і на чарговых прэзідэнцкіх выбарах».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць