Вайна55

Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты

Хто з пуцінскай эліты мог пабачыць сённяшнія палёты дронаў, тлумачыць канал «Можем объяснить».

У эфіры федэральных тэлеканалаў практычна нічога не паведамляюць пра самую маштабную з пачатку вайны атаку беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе, як заўважыў канал «МО». «Россия-24» робіць упор на тым, што будынкі нязначна пашкоджаныя, а ўсе беспілотнікі «падаўленыя». Тэлеканалы не перапынілі свае эфіры на спецыяльныя выпускі навін, у эфіры «Россия-24» няма спецыяльнай плашкі з надпісам «Тэрмінова» — як звычайна адбываецца падчас надзвычайных падзей.

Верагодна, гэта была псіхалагічная атака, прычым у месцах, населеных пуцінскай элітай. У Маскве — гэта прэстыжныя паўднёва-заходнія мікрараёны. У Падмаскоўі — Рублёўская шаша і яе ваколіцы, дзе жывуць набліжаныя да Пуціна алігархі і чыноўнікі.

Адзін з дронаў упаў у пасёлку Ільінскае — усяго за 3 кіламетры ад рэзідэнцыі прэзідэнта Пуціна ў Нова-Агарова.

У пасёлку Знаменскае месціцца маёнтак у пуцінскага сябра Генадзя Цімчанкі.

Побач з аднаго боку — рэзідэнцыя прэмʼер-міністра Міхаіла Мішусціна «Горкі — 9» і былы зяць прэзідэнта Расіі Кірыл Шамалаў, з другога — бацька губернатара Маскоўскай вобласці, сенатар Юрый Варабʼёў і міністр абароны Сяргей Шайгу.

Побач з вёскай Жукаўка ў КП «Ільінскае поле» стаяць адзін насупраць аднаго асабнякі найбліжэйшых сяброў Пуціна — братоў Аркадзя і Барыса Ратэнбергаў. А па суседстве дом палюбоўніцы Шайгу Алены Шабуновай.

У пасёлку Ландшафт — дом у Сяргея Кірыенкі. У Барвісе — дом у Ігара Сечына. Былой дачай Мікаяна валодае кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў.

У Архангельскім дом у кіраўніка Канстытуцыйнага суда Валерыя Зоркіна, які днямі прынёс Пуціну мапу Еўропы з адсутнай там Украінай (потым аказалася, прысутнай).

Адзін беспілотнік накіроўваўся ў пасёлак Уласіха — там знаходзіцца штаб і цэнтральны камандны пункт Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.

Сёння ноччу жыхары Масквы і Падмаскоўя пачулі выбухі. Як паведамляюць расійскія медыя, у атацы ўдзельнічалі каля 25 беспілотнікаў. Па інфармацыі іншых крыніц, дронаў было больш за 30. Дакладных лічбаў пакуль няма. 

Каментары5

  • Чукча
    30.05.2023
    Нічога, хутка будзе атака й па Драздам, й па Астрашыцкаму.
  • Don't WARry, be happy
    30.05.2023
    Не вайна, a сва па дэмілітарызацыі, якая ідзе па плане - УСУ цяпер маюць на дзясятак-другі меней дронаў. Кожны налёт на рф змяншае вайсковы патэнцыял, так што хай ляцяць у Маскву, Курск, Растоў, Краснадар, Цвер і далей - так шмат месцаў у рф для паспяховай рэалізацыі задумы аперацыі, не пералічыць. І ў Дразды парачку, пліз.
  • Памылкі бываюць. Чаму выпраўляць іх не жадаюць?
    30.05.2023
    Каменты чамусці закрытыя пад артыкулам пра Сахашчыка. Напішу тут.
    У машыне ў Сахашчыка не было дакумантаў АПК. Хто прыдумаў, што нехта возіць зараз паперы сакрэтныя ў торбах))
    Хаця б пацікавіліся, што і як было. Перад тым, як фейкі распаўсюджваць.
    І за каментары вы ж не адказваеце. Дык адчыніце іх))

    [Каменты да Сахашчыка не закрытыя, усё працуе -- рэд]

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →