Грамадства2222

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, падчас якога шмат чаго нагаварыў і пра ядзерную зброю, якую Расія неўзабаве мерыцца размясціць на тэрыторыі Беларусі.

Паводле версіі Лукашэнкі, гэтую зброю яму не тое што ніхто не навязваў, а ён нават яе з Пуціна ледзь не выбіваў, спачатку просячы, а пасля нават патрабуючы.

«Гэта было маё патрабаванне, гэта не Расія мне навязвала. Таму што з ядзернай дзяржавай ніхто ў свеце яшчэ не ваяваў», — растлумачыў свае матывы Лукашэнка.

«Вярні мне гэту пакуль зброю. Мне яе дастаткова. Не трэба стратэгічную. Яна мне навошта? З Амерыкай я ж не збіраюся ваяваць. Тактычнай цалкам дастаткова», — нібыта сказаў Пуціну Лукашэнка. 

Але пры гэтым згадаў, што ў краіне рыхтуюцца нібыта пляцоўкі і для стратэгічных ракет. Хоць увогуле «ў нас жа сховішчаў гэтых, як сабак на вёсцы», і «мы іх ужо сёння пяць-шэсць аднавілі».

Таксама Лукашэнка прызнаў, што ўжыванне Беларуссю расійскай тактычнай ядзернай зброі мусіць узгадняцца з Пуціным, але гэта, маўляў, можа быць зроблена адным званком.

«Калі пачнецца вайна, я што, буду глядзець па баках? Зняў трубку, дзе б ён ні быў, ён зняў. Ён патэлефанаваў, я зняў трубку, у любы момант, нават вось цяпер. Таму ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што тактычная ядзерная зброя, якая размяшчаецца ў Беларусі, маўляў, утрая больш магутная, чым бомбы, скінутыя ЗША ў 1945 годзе на японскія Хірасіму і Нагасакі.

Каментары22

  • Ёсік
    13.06.2023
    Шчэ не восень, каб абвастрэньне пачалося, магнітнай буры не было, што ён так сёньня ўсё верзе аб гэтай ЯЗ. На малога падобны, якому бацькі набылі цацку, і таго аж распірае ад пачуцьця радасьці.
  • Follow the Moskva
    13.06.2023
    У него уже накрылся чайнік медным тазом......Яму  ані пілюлі,  ані хірургі ўжо не дапаможуць. Яму зрэшты засталося апраўдаць пратытуцыю, і ў тым ліку палітычную, а можа і у першую чаргу менавіта яе.
  • Хахахах, бяз кодаў доступа ракета не ўзарвецца
    13.06.2023
    Ня слухайце гэтую лухту.
    1) Чтобы боеголовка перешла в боевое положеніе - надо ввесті коды доступа. Іх усатому нікто не даст. 
    А без этого даже еслі запустіть ракету - она не взорвется а шлепнется оставів маленькое пятно разлетевшегося урана.
    2) Нікто лукашенке коды не даст і ракеты не даст

    І да, усаты уже на очке, что прідут каліновцы, БДК, Пагоня, рота Сахашіка по его ж... душу

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць